Увага — да кожнага пытання. Міхаіл Крыцкі правёў прыём грамадзян

Увага — да кожнага пытання. Міхаіл Крыцкі правёў прыём грамадзян

Чарговы прыём грамадзян і юрыдычных асоб правёў сёння старшыня Бабруйскага райвыканкама Міхаіл Крыцкі. Адпаведная форма ўзаемадзеяння раённай улады і жыхароў Бабруйшчыны зарэкамендавала сябе надзвычай дзейснай, асабліва, калі праблема не знаходзіць вырашэння на ўзроўні сельвыканкама.

За садзеяннем у вырашэнні хвалюючых пытанняў да кіраўніка раёна звярнуліся жыхары аг. Міхалёва, в. Варановічы, а таксама бабруйчане — уласнікі нерухомасці на сяле, у садова-агародным таварыстве. 

І хоць пытанні ў кожнага былі свае, у цэлым яны не выбіваліся з канвы традыцыйных — датычыліся падсыпкі і рамонту дарог у населеных пунктах і на пад’ездзе да іх, якасці вады, набыцця і афармлення нерухомасці.

У дэталях выслухаўшы кожнага наведвальніка, Міхаіл Крыцкі падзяліўся ўласным бачаннем на ўзнятыя імі пытанні, а таксама зрабіў дакладныя даручэнні прадстаўнікам упраўленняў і службаў райвыканкама, у чыёй кампетэнцыі аказаць непасрэднае садзеянне ў іх вырашэнні.