У райаддзеле міліцыі адзначылі прафесійнае свята

У райаддзеле міліцыі адзначылі прафесійнае свята

Урачыстасць, прымеркаваная да 109-годдзя беларускай міліцыі, прайшла ў Бабруйскім РАУС. Павіншаваць людзей, якія стаяць на варце законнасці грамадства і краіны, прыйшлі старшыня Бабруйскага райвыканкама Міхаіл Крыцкі, старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Старавойтава, пракурор раёна Генадзь Ярмак, а таксама кіраўнікі шматлікіх арганізацый, вайсковых часцей Бабруйшчыны, прадстаўнікі духавенства.

Адкрываючы мерапрыемства, начальнік райаддзела міліцыі палкоўнік Рустам Хамдамаў падзякаваў калектыву і ветэранам органаў за службу, хвілінай маўчання прапанаваў згадаць саслужыўцаў, якія ў  супраціве са злачынцамі аддалі сваё жыццё.

Традыцыйна падчас прафесійнага свята праваахоўнікаў, якія дасягнулі найлепшых вынікаў у рабоце, адзначылі нагруднымі знакамі міліцыі, лістамі ўдзячнасці, граматамі і ганаровымі граматамі. Узнагароды людзям у пагонах уручыў і Міхаіл Крыцкі.

— Вы — тыя, хто аберагае наш спакой, спакой жыхароў нашага раёна і краіны. Няхай усім вам садзейнічае поспех, — адзначыў кіраўнік раёна.

Удзнагароды і сувеніры разам з цёплымі словамі пажаданняў адрасавалі работнікам міліцыі таксама іншыя шматлікія госці.   

Выдатным падарункам для калектыва стала і цудоўная канцэртная праграма, падрыхтаваная калегамі-творцамі.   

Варта адзначыць,што ў рамках урачыстасці з нагоды прафесійнага свята і 109-гадавіны беларускай міліцыі ў Бабруйскім РАУС адбылося яшчэ некалькі знакавых падзей: у адміністрацыйнай пабудове з’явіўся куток Славы “Назаўжды ў страі” ў памяць пра легендарнага капітана Канстанціна Уладзімірава — абаронцы Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў; у падарунак да прафесійнага свята ад прыватнага прадпрыемства “Сапёрмэбля” калектыў атрымаў легкавы аўтамабіль, што, без сумнення, пасадзейнічае ў вырашэнні галоўнай задачы райаддзела — забеспячэнні бяспекі жыхароў раёна.