У нарыхтоўцы сенажу Бабруйшчына наблізілася да сярэдзіны

У нарыхтоўцы сенажу Бабруйшчына наблізілася да сярэдзіны

Па дадзеных на раніцу сённяшняга дня, як паведаміў начальнік вытворча-эканамічнага аддзела райсельгасхарчу Віктар Садоўскі, сенажу ў раёне нарыхтавана ў межах 60 000 тон ці 46% ад запланаванага аб’ёму дадзенага віду корму.

Сена маецца 500 тон або 5% ад патрэбы. Пры гэтым найвышэйшыя тэмпы нарыхтоўкі сенажу адзначаны ў філіяле “Варатынь” ААТ “Бабруйскі завод ТДіА”, ААТ “Неўскі-Агра”, ААТ “Міхалёўская Ніва”, дзе на ўмоўную галаву жывёлы ўжо нарыхтавана болей за 10 ц к. адз.

У цэлым касьба траў першым укосам у сельгасарганізацыях блізіцца да завяршэння, раён уступае ў другую ўборку сенажацяў.  

Сярод работ у раслінаводстве на гэтую пару таксама падкормка азотнымі мінеральнымі ўгнаеннямі кукурузных пасеваў і актыўная падрыхтоўка да жніва. Што да апошняга, то ў надзвычай адказную кампанію па ўборцы хлябоў раён плануе ўступіць бліжэйшым часам, у залежнасці ад умоў надвор’я — напрыканцы чэрвеня-пачатку ліпеня.