Студатрадаўскаму руху быць! У райвыканкаме прайшоў штаб для каардынацыі і кантролю яго дзейнасці

Студатрадаўскаму руху быць! У райвыканкаме прайшоў штаб для каардынацыі і кантролю яго дзейнасці

Пасяджэнне Бабруйскага раённага штабу для каардынацыі і кантролю дзейнасці студэнцкіх атрадаў прайшло сёння ў райвыканкаме з удзелам прадстаўнікоў арганізацый, якія накіроўваюць і прымаюць непаўналетніх на працу. Узначаліла работу пасяджэння намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Варанко.

Акрэсліваючы тэму, Таццяна Аляксандраўна засяродзіла ўвагу на яе значнасці. Адзначыла, што студэнцкія атрады — асяродак, які выхоўвае ў дзяцей найлепшыя якасці: працалюбства, работы ў камандзе, павагі адзін да аднаго, мэтанакіраванасці, любові да роднага краю. Паставіла задачу перад арганізацыямі, якія прымаюць непаўналетніх на работу, стварыць у гэтых мэтах як мага болей працоўных месцаў, даўшы магчымасць стаць удзельнікам студатрадаўскага руху кожнаму жадаючаму. Арганізацыям, якія накіроўваюць, — правесці неабходную тлумачальную работу з дзецьмі.

Падчас штаба быў узгоднены пералік прымаючых арганізацый, аб’ектаў, відаў работ і колькасць працоўных месцаў для ўдзельнікаў студэнцкіх атрадаў. Нагаданы патрабаванні заканадаўства Рэспублікі Беларусь падчас арганізацыі работы студатрадаў у працоўным семестры 2026 года.

Па папярэдніх дадзеных, у вясенне-летні і восеньскі перыяд, як адзначыла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Валерыя Кушаварава, у Бабруйскім раёне будзе створана больш за 10 студэнцкіх атрадаў экалагічнага і сельскагаспадарчага накірункаў, у якіх будзе задзейнічана не меней за 120 чалавек.