Раён рыхтуецца да корманарыхтоўкі

Раён рыхтуецца да корманарыхтоўкі

Вышыня травастою дае зразумець, што ў кампанію па нарыхтоўцы зялёнага корму жывёле давядзецца ўключыцца зусім хутка. Дзеля гэтага ў сельгасарганізацыях актыўна вядуць падрыхтоўчыя работы: выстаўляюць на лінейку гатоўнасці неабходную тэхніку, набываюць плёнку для закладкі сянажных траншэй і кансерванты для гэтага.

Стартуе кампанія па традыцыі з уборкі азімага зялёнаўкоснага жыта. Расліну пасеялі ў ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” і філіяле “Варатынь” ААТ “Бабруйскі завод ТДіА”.

На завяршаючым этапе — сяўба кукурузы. Па дадзеных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, культура ў раёне пасеяна на плошчы 6874 га або 80% ад плану. З іх 2200 га (100%) пасеяна на зерне.

У стадыі завяршэння пасадка бульбы. З плану ў 611 га пасаджана, па апошніх дадзеных, 428 га ці 70% ад неабходнага.

Ва ўсіх сельгасарганізацыях займаюцца сяўбой адналетняй травы на зялёны корм жывёле. Вядзецца падрыхтоўка глебы да ўнясення пасяўнога матэрыялу позняй збажыны — грэчкі і проса, іх план на сёлета — 400 і 100 га адпаведна.

Працягваюцца доглядныя мерапрыемствы на пасевах. У прыватнасці, хімпраполкі збожжавых культур, апрацоўка азімага рапсу супраць шкоднікаў.