Раман Мысліўчык — пераможца абласнога этапа алімпіяды

Раман Мысліўчык — пераможца абласнога этапа алімпіяды

Абласны этап алімпіяды прайшоў 12-16 студзеня ў Магілёве. Ад Бабруйскага раёна ў ім прынялі ўдзел 7 школьнікаў.

Дыплома II ступені па вучэбным прадмеце “Фізічная культура і здароўе” па выніках удзелу ў абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных  прадметах удастоены 11-класнік Цялушскай сярэдняй школы Раман Мысліўчык (настаўнік — Аляксандр Іванавіч Гацко).

На здымку: Раман Мысліўчык у Пінску на рэспубліканскай спартакіядзе школьнікаў па праграме летняга мнагабор’я «Здароўе» сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якая прайшла ў маі мінулага года.