Працаўладкаванне прапанавалі жыхарам Хімоўскага сельсавета

Працаўладкаванне прапанавалі жыхарам Хімоўскага сельсавета

Чарговае пасяджэнне пастаянна дзеючай раённай камісіі па кантролі за садзеяннем занятасці насельніцтва адбылося ў пабудове Хімоўскага сельвыканкама. Акрамя непасрэдна членаў камісіі ўдзел у пасяджэнні прынялі прадстаўнікі мясцовай улады, РАУС, наймальніка.

У камісію звярнулася больш за 10 вяскоўцаў працаздольнага ўзросту, у асноўным мужчыны, чый статус на сёння “беспрацоўны”. Заслухаўшы кожнага наведвальніка, іх пажаданні і магчымасці ў дачыненні будучай прафесіі і занятку, а таксама характарыстыку ўчастковага інспектара адносна стаўлення грамадзян да спіртных напояў, кожнаму былі прапанаваны вакансіі, якія маюцца на тэрыторыі раёна і ў Бабруйску.

Мужчынам, якія выказалі жаданне стаць працаўніком ААТ “Міхалёўская Ніва”, наймальнікам у асобе дырэктара сельгаспрадпрыемства Ігара Ганчарова былі патлумачаны патрабаванні да гэтага і дадзены кантрэтныя рэкамендацыі на шляху да працаўладкавання.

Некаторым наведвальнікам было прапанавана звярнуцца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама ў мэтах больш дэтальнага абмеркавання вакансіі і выдачы накірунку на бясплатнае праходжанне медыцынскай камісіі.
Другой часткай пасяджэння стала абмеркаванне даведак, што паступілі ў камісію, аб пацверджанні афіцыйнага працаўладкавання грамадзян, якія працуюць за межамі краіны, а таксама па іншых уважлівых прычынах.