Падведзены вынікі раённых алімпіяд

Падведзены вынікі раённых алімпіяд

Завершаны раённыя алімпіяды па вучэбных прадметах сярод навучэнцаў 4-х-10-х класаў. Сёлета яны праходзілі з 23 да 27 сакавіка на базе ДУА “Ленінская сярэдняя школа Бабруйскага раёна”.

У інтэлектуальных спаборніцтвах прынялі ўдзел 256 навучэнцаў з усіх 13-ці школ раёна.

— Вынікі парадавалі, — адзначыла загадчык Бабруйскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Наталія Бакач. — Маем 149 дыпломаў 1-3-х ступеняў, у  тым ліку ў навучэнцаў 4-х класаў 22 дыпломы, і 39 грамат за выніковы ўдзел. У параўнанні з папярэднім годам выніковасць алімпіяд павялічана на 16%.

Раённыя алімпіяды па вучэбных прадметах праводзяцца ў мэтах падтрымкі найбольш здольных школьнікаў, павелічэння іх цікавасці да вучэбных прадметаў.