Набірае тэмпы корманарыхтоўка ў Бабруйскім раёне

Набірае тэмпы корманарыхтоўка ў Бабруйскім раёне

Нарыхтаваць травянога корму не толькі ў дастатку, але якаснага — задача для раённых сельгасарганізацый архіважная. Ад гэтага наўпрост залежаць вынікі  жывёлагадоўлі, фінансава-эканамічнай дзейнасці прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу, раёна ў цэлым. 

На вырашэнне пытанняў кампаніі ў гэтыя дні нацэлены ўвесь кадравы склад сельгаспрадпрыемстваў — ад кіраўніцтва да людзей, якія непасрэдна праводзяць касавіцу, займаюцца нарыхтоўкай травянога корму на зіму.

Бабруйшчына да касавіцы прыступіла на мінулым тыдні. На гэтую пару, як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама, скошана каля адной тысячы гектараў сеняжацяў, нарыхтавана каля 4 000 тон сакавітага корму.

У цэлым жа раённы план бягучага года — скасіць 11 900 га сенажацяў, нарыхтаваць 9 тысяч тон сена, 130 тысяч тон сенажу і 137 тысяч тон сіласу.