Міхаіл Крыцкі правёў прыём грамадзян і юрыдычных асоб

Міхаіл Крыцкі правёў прыём грамадзян і юрыдычных асоб

Асабісты прыём грамадзян і юрыдычных асоб правёў сёння старшыня Бабруйскага райвыканкама Міхаіл Леанідавіч Крыцкі. 

З праблемнымі пытаннямі да кіраўніка раёна звярнуліся жыхарка аг. Міхалёва і кіраўнік сялянска-фермерскай гаспадаркі “Лютэрон”.   

Уважліва выслухаўшы сяльчан, Міхаіл Крыцкі зрабіў адпаведныя даручэнні прадстаўнікам зацікаўленых службаў, якія пасадзейнічаюць вырашэнню ўзнікшых у жыхароў праблем.