Міхаіл Крыцкі правёў прыём грамадзян

Міхаіл Крыцкі правёў прыём грамадзян

Чарговы прыём грамадзян і юрыдычных асоб правёў сёння старшыня Бабруйскага райвыканкама Міхаіл Крыцкі.

На прыём да кіраўніка раёна звярнуліся жыхары чатырох сельскіх населеных пунктаў. Пытанні, якія выклікаюць турботу ў сяльчан і не знайшлі вырашэння ў сельвыканкамах па месцы жыхарства, былі, можна сказаць, традыцыйнымі — датычыліся зямельнага заканадаўства, рамонту дарог, якасці выканання работ па ачыстцы воднага аб’екта, адносінаў з суседзямі.

Уважліва выслухаўшы кожнага наведвальніка, Міхаіл Крыцкі выказаў уласнае бачанне вырашэння іх праблем, а таксама зрабіў даручэнні прадстаўнікам службаў, у чыёй кампетэнцыі, пасадзейнічаць гэтаму.