Касавіца ў разгары. Працягваецца нарыхтоўка травянога корму для жывёлы
На ўмоўную галаву нарыхтавана 10 цэнтнераў кармавых адзінак, што на 2,1 ц к. адз. болей, чым на гэтую пару ў мінулым годзе, паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама.
Найвышэйшыя тэмпы нарыхтоўчых работ — на ўмоўную галаву маецца больш за 11 ц к. адз. — адзначаны ў філіяле “Варатынь” ААТ “Бабруйскі завод ТДіА”, адкрытых акцыянерных таварыствах “Неўскі-Агра”, “Міхалёўская Ніва”, “Саўгас Кісялевічы”. У цэлым жа сенажу ў раёне нарыхтавана 64 000 тон ці палова ад неабходнага аб’ёму, сена — 690 тон (7%).
У радзе сельгасарганізацый прыступілі да касьбы травы другога ўкосу.
Таксама ў гэтыя дні актывізаваны работы па падрыхтоўцы да жніва, якое не за гарамі. Працягваюцца доглядныя мерапрыемствы на пасевах, у прыватнасці, падкормка кукурузы азотам.









