Камісія па садзеянні занятасці працавала ў Слабодцы

Камісія па садзеянні занятасці працавала ў Слабодцы

У мэтах прыцягнення ў працоўную дзейнасць незанятых у эканоміцы краіны грамадзян працаздольнага ўзросту пры райвыканкаме створана і на пастаяннай аснове дзейнічае адпаведная камісія. Яе члены — прадстаўнікі раённай улады і зацікаўленых службаў і наймальнікі выязджаюць у сельвыканкамы, праводзяць тлумачальную работу з адпаведнай катэгорыяй грамадзян, прапаноўваць вакансіі, якія найбольш падыходзяць жыхарам мясцовасці.

Чарговае пасяджэнне раённай камісіі па каардынацыі работы па садзеянні працаўладкаванню насельніцтва прайшло ў Слабодкаўскім сельвыканкаме пад началам намесніка старшыні райвыканкама Марыны Тарэлкінай.

Грамадзяне, якія прыйшлі на камісію, патлумачылі свой няўдзел у напаўненні раённага бюджэту і краіны рознымі прычынамі: нямогласцю, занятасцю па хатняй гаспадарцы, доглядам састарэлых бацькоў, адсутнасцю вакансій і жадання. Некаторыя аргументы члены камісіі паставілі пад сумненне, і небезпадстаўна —  тая ж нямогласць павінна быць пацверджана заключэннем МРЭК, аднак крокі ў гэтым накірунку чалавекам не прадпрыняты. З кожным грамадзянінам праведзена грунтоўная размова аб наступствах “прахалоднага” стаўлення да ўласнай будучыні. Некаторым выдадзены накірункі да канкрэтнага наймальніка, патлумачаны алгарытм дзеянняў у накірунку працаўладкавання.

У жыхара Слабодкі, які запэўніў, што афіцыйна працаўладкаваны ў Расійскай Федэрацыі, запатрабавана пацверджанне гэтага.   

Другой часткай пасяджэння стала работа з дакументамі, якія паступілі ў камісію цягам тыдня, па прызнанні грамадзян занятымі ў эканоміцы.