Фестываль народнай творчасці і рамёстваў «Глушанскі хутарок-2026» чакае 3 кастрычніка
На базе Цэнтра рамёстваў пас. Глуша 3 кастрычніка пройдзе традыцыйны рэгіянальны фестываль народнай творчасці і рамёстваў «Глушанскі хутарок», які заўсёды радуе гасцей яркімі фарбамі, шумнымі гуляннямі і смачнымі пачастункамі.
Для гасцей падрыхтавана насычаная праграма:
• урачыстае адкрыццё;
• пленэр па кераміцы і ганчарству пад кіраўніцтвам Народнага майстра Рэспублікі Беларусь Аляксандра Арлова, а таксама майстар-класы па абвары і малачэнні гліняных вырабаў на адкрытым паветры;
• гала-канцэрт пераможцаў і ўдзельнікаў раённага конкурсу беларускай песні «Люблю цябе, Белая Русь!»;
• раённы конкурс на лепшую тэатралізаваную прэзентацыю абрадаў «Вяртанне да вытокаў»;
• культурна-забаўляльны конкурс «Гаспадыня Глушанскага хутарка-2026»;
• кірмаш-продаж вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і сельскагаспадарчай прадукцыі;
• работа тэматычных пляцовак;
• канцэрт калектываў мастацкай творчасці Бабруйскага раёна з удзелам гасцей фестывалю;
• цырымонія ўзнагароджвання ўдзельнікаў і пераможцаў конкурсаў рэгіянальнага фестывалю народнай творчасці і рамёстваў «Глушанскі хутарок-2026».
Пачатак — 11.00.
Запрашаем прыняць удзел у свяце!








