Другі дзень маладзёжнага кірмашу вакансій стаў яшчэ больш маштабным

Другі дзень маладзёжнага кірмашу вакансій стаў яшчэ больш маштабным

Падчас мерапрыемства, якое прайшло на базе Цэнтра культуры раёна, старшакласнікам раённых школ і моладзі, якая навучаецца, прадстаўнікі наймальнікаў распавялі пра патэнцыйныя месцы работы ў вольны ад вучобы летні перыяд, а таксама пра маючыя ў іх  арганізацыях вакансіі і патрабаванні да іх.

У гэтых мэтах перад аўдыторыяй выступілі прадстаўнікі Бабруйскага сацыяльнага пансіяната “Каменка”,  Бабруйскага адасобленага структурнага падраздзялення Кіраўскага спажывецкага таварыства, СВК “Гігант”, ААТ “Неўскі-Агра”, “ЗАТ “Птушкафабрыка Вішнёўка” і інш.

У сваю чаргу работнікі прафесійна-тэхнічных і сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў, дзе рыхтуюць спецыялістаў на запатрабаваныя вакансіі: бабруйскіх медыцынскага каледжа, гандлёва-эканамічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа, інстрыяльна-будаўнічага каледжа падрабязна, з выкарыстаннем відэасюджэтаў, пазнаёмілі юнакоў і дзяўчат з патрабаваннямі да абітурыентаў, умовамі навучання і пражывання, а таксама “плюшкамі” ў выглядзе стыпендый і цікавага баўлення вольнага часу ва ўстановах.

Прадстаўнікі Бабруйскага РАУС і Бабруйскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях у дэталях распавялі, як стаць навучэнцамі ўстаноў дадзеных накірункаў, а разам правялі прафілактычную работу з непаўналетнімі — давялі ім аб наступствах распаўсюджання наркатычных сродкаў, заклікалі быць бяспечнымі на дарозе, не стаць ахвярай інтэрнэтных ашуканцаў; расказалі пра бяспеку на працоўным месцы, дзеянні падчас надзвычайных сітуацый і інш.

— Хочацца спадзявацца, што нашае мерапрыемства сапраўды стане карысным для юных грамадзян раёна — дапаможа ім знайсці занятасць на лета або вызначыцца з накірункай будучай прафесіі. Да той інфармацыі, што прагучала з трыбуны, прапаноўваем шэраг іншай, у тым ліку буклеты з асноўнымі звесткамі па тэме і нумарамі тэлефонаў, куды можна пазваніць, каб удакладніць па той ці іншай вакансіі, — адзначыла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бабруйскага райвыканкама Наталля Пясоцкая.  

Карысць ад мерапрыемства дзяўчаты і хлопцы тут жа пацведзілі.

Таццяна Тарасенка, Дар’я Шырокая — Міхалёўская СШ:

— Прыйшлі на кірмаш вакансій, каб знайсці падпрацоўку на летнія канікулы. Атрымалася. Як і ў мінулыя гады, будзем дапамагаць роднай гаспадарцы — ААТ “Міхалёўская Ніва”. Нас гэта цалкам задавальняе, бо і працоўныя абавязкі, і заробак па душы.     

Арсеній Фамцоў, Арцём Пракаповіч — Глушанская СШ:

— Хочам уладкавацца на працу на лета. Знаёмімся з вакансіямі ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”, куды нам найбліжэй. Здаецца, знайшлі. Прапаноўваюць падсобнікамі: на ўборку тэрыторыі ці на зернеток.