Будучыню будаваць маладым. Міхаіл Крыцкі правёў прыём грамадзян

Будучыню будаваць маладым. Міхаіл Крыцкі правёў прыём грамадзян

Старшыня Бабруйскага райвыканкама Міхаіл Крыцкі правёў чарговы прыём грамадзян і юрыдычных асоб. Дадзеная форма ўзаемадзеяння з кіраўніцтвам раёна, як паказвае практыка, у жыхароў Бабруйшчыны карыстаецца попытам як найбольш дзейсная і выніковая.

Сёння на прыём да старшыні райвыканкама прыйшоў работнік ААТ “Неўскі-Агра”. Малады спецыяліст, які нядаўна вярнуўся са службы ў войску, звярнуўся па пытанні пераразмеркавання яго ў сельгаспрадпрыемства іншай вобласці, адкуль родам. 

Уважліва выслухаўшы маладога чалавека, Міхаіл Леанідавіч засяродзіў увагу на значнасці яго прафесіі для раёна. Заўважыў, што на Бабруйшчыне, у тым ліку ААТ “Неўскі-Агра”, створаны ўсе неабходныя ўмовы для працы і жыцця юнакоў і дзяўчат, набыцця імі прафесійнага вопыту, кар’ернага росту. Станоўчым для моладзі з’яўляецца і блізкасць да вялікага горада — некаторыя з маладых спецыялістаў сельгасарганізацый, працуючы на сяле, жывуць у Бабруйску. Кіраўнік раёна выказаў спадзяванне, што малады заатэхнік прыме рашэнне працягнуць працу на Бабруйшчыне,  стане актыўным удзельнікам шматлікіх моладзевых мерапрыемсваў. Са свайго боку паабяцаў садзеянне ў вырашэнні любых праблемных пытанняў.