Асабісты прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію правёў Аляксандр Багель
Асабісты прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію 17 сакавіка ў Сычкаўскім сельвыканкаме правёў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандр Багель.
На прыём да Аляксандра Іванавіча звярнуўся жыхар г. Бабруйска. Пытанне грамадзяніна датычылася добраўпарадкавання памятнага месца на тэрыторыі Кіраўскага раёна.
Пытанні падчас прамой тэлефоннай лініі паступілі з некалькіх рэгіёнаў Беларусі, датычыліся карэкціроўкі заканадаўства па ўтрыманні хатняй жывёлы, змякчэння асобных норм крымінальнага заканадаўства і інш.
Усе пытанні член Савета Рэспублікі прыняў да ўвагі. Адказы на тыя з іх, што патрабуюць вывучэння, будуць дадзены грамадзянам у вызначаны тэрмін.
Удзел у мерапрыемствах прынялі старшыня Бабруйскага райсавета дэпутатаў Ірына Старавойтава і член Маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі Вольга Чарняўская.








