“Агракамбінат Бабруйскі” ўключыўся ў касавіцу
Першую сянажную траншэю заклалі на МТФ “Баранавічы”. Сёння разлічваюць прыступіць, пры спрыяльным надвор’і, да закладкі другой сянажнай траншэі, цяпер ужо на жывёлагадоўчым аб’екце в. Каменка. Людзей і тэхнікі для ўборачнай кампаніі, па словах намесніка дырэктара па вытворчасці Валерыя Сяргейчыка, у гаспадарцы дастаткова, каб разлічваць на своечасовае правядзенне ўборачных работ.
У цэлым на корманарыхтоўцы ў ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” будзе задзейнічана два айчынных камбайны-падборшчыкі травы КВК-800 пад упраўленнем Дзмітрыя Гаварушкі і Уладзіміра Аляшкевіча (механізатару даручана новенькая, набытая ў бягучым сезоне машына) і шэсць адзінак тэхнікі, прызначанай для перавозкі ўраджаю. Трамбоўку травяной масы ў траншэі ажыццяўляюць на працягу ўсяго часу закладкі два Амкадоры. Іх кіроўцы — Віктар Астаповіч (працуе днём) і Сяргей Краўцоў (ноччу). Непасрэдна касьбой травы займаецца Дзмітрый Кунец на трактары МТЗ-3522 з КМР-9.

Дзмітрый Кунец
Вадзіцель МАЗа Сяргей Краўцоў
На КВК Дзмітрый Гаварушка
Задача механізаванаму атраду на першы ўкос — убраць звыш 2000 гектараў сенажацяў (скошана ў межах 10%), нарыхтаваць 21 900 тон сенажу, 23 000 тон сіласу і звыш паўтары тысячы тон сена. Акрамя таго, калектыў штодня забяспечвае немалыя патрэбы жывёлагадоўлі ў зялёнай падкормцы.










