“100 ідэй для Беларусі”. Сярод тых, хто заяўвіў праекты — навучэнцы агракаледжа

“100 ідэй для Беларусі”. Сярод тых, хто заяўвіў праекты — навучэнцы агракаледжа

У занальным этапе рэспубліканскага маладзёжнага праекта “100 ідэй для Беларусі”, які сёння прайшоў у Бабруйскім дзяржаўным тэхналагічным каледжы, ад Бабруйскага раёна паўдзельнічалі тры праекты навучэнцаў Бабруйскага аграрна-эканамічнага каледжа.  

Як праінфармавала першы сакратар райкама БРСМ Дар`я Панцялеева, адзін з праектаў датычыўся маштабнай рэстаўрацыі і музеефікацыі Бабруйскай крэпасці — новага цэнтру прыцягнення Беларусі, другі — адкрыцця крамы касметыкі “Золотое яблоко” ў Бабруйску. Трэці насіў назву Zirconium Payment Ecosystem.

Рэспубліканскі маладзёжны праект “100 ідэй для Беларусі” накіраваны на дапамогу юнакам і дзяўчатам рэалізаваць свае ідэі і таленты — развіць уласныя інавацыйныя стартапы і ўкараніць у жыццё смелыя рашэнні.

Арганізатар праекта — ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.