Цікава і насычана праходзяць школьныя канікулы на Бабруйшчыне

Цікава і насычана праходзяць школьныя канікулы на Бабруйшчыне

На базе ўстаноў адукацыі функцыянуюць школьныя лагеры з дзённым знаходжаннем — іх 9. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўдзельнічаюць ва ўсемагчымых мерапрыемствах, пазнаваўчых і захапляльных: конкурсах, віктарынах, спаборніцтвах. 

Таксама на базе школ ладзяцца гурткі па інтарэсах, дзе ў кожнага дзіцяці ёсць магчымасць праявіць свае здольнасці ў розных відах дэкаратыўна-прыкладной, і не толькі,  творчасці. Працуюць спартыўныя секцыі і школьныя пляцоўкі, бо фізкультура і спорт — гэта пра здароўе. Не спынена валанцёрства: дапамагаць тым, каму гэта патрабуецца, трымаць у парадку брацкія магілы, памятныя месцы  — адзін з прыярытэтаў актывістаў піянерскага руху.   

tribunapracy.by