У Бабруйскім лясгасе — новая тэхніка

Днямі тэхнічны парк Бабруйскага лясгаса папоўніўся новай лясной пагрузачна-транспартнай машынай “Беларус” МПТ-461.1. Тэхніку паставілі ў Глушанскае вопытна-вытворчае лясніцтва, запраўляе ёй перадавік вытворчасці галіны — трактарыст Сяргей Пархімчык.

А некалькі раней лесагаспадарчая ўстанова набыла фарвардар “Амкадор 2662” (тэхніку даручылі машыністу тралёвачнай машыны Яўгену Сухараву), прызначаны для вывазкі нарыхтаванай драўніны да дарог агульнага карыстання, да лясных пад’язных шляхоў на прамежкавы склад.

Па словах дырэктара Бабруйскага лясгаса Андрэя Цвірко, з’яўленне новай тэхнікі прыкметна пашырае магчымасці, павялічвае аператыўнасць і прадуктыўнасць працы падраздзяленняў.