Прэзідыум райсавета дэпутатаў падвёў вынікі дзейнасці органаў мясцовага самакіравання

17-е пасяджэнне прэзідыума Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў прайшло ў райвыканкаме 31 студзеня.  

Члены прэзідыума абмеркавалі вынікі штогодных спаборніцтваў сярод органаў мясцовага самакіравання за 2024 год і вынікі штогодных спаборніцтваў па закупе малака ў насельніцтва за мінулы год — даклады па гэтых пытаннях зрабіла старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Старавойтава.

Там жа быў адмеркаваны ход выканання рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі ў раёне дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2021-2025 годы (далажыў загадчык сектара культуры райвыканкама Аляксей Хамічонак). 

Прынятыя рашэнні будуць прапанаваны на зацвярджэнне раённага выканаўчага камітэта.