Мы розныя, але мы адзіны!

У Варатынскім сельскім Доме культуры прайшла пазнавальная праграма «Мы адзіны!», прымеркаваная да Дня народнага адзінства. 

У гэта дзень гучалі песні, вершы пра Беларусь і малую радзіму, былі падрыхтаваны інтэлектуальныя гульні. Мерапрыемства выклікала буру эмоцый, пакінула станоўчае ўражанне ў сэрцы кожнага прысутнага.

У Доме культуры таксама была аформлена кніжная выстава «Мы разам, мы адзіны». Пасля ўдзельнікаў запрасілі  ў музейны куток “Спадчына”, дзе хлопцаў і дзяўчынак пазнаёмілі з побытам нашых продкаў. 

tribunapracy.by