Віват, канікулы! У Бабруйскім раёне стартавала аздараўленчая кампанія-2025

Урачыстасць, прысвечаная адкрыццю летняй аздараўленчай кампаніі, адбылася ўчора на базе выхаваўча-аздараўленчага лагера дзённага тыпу аг. Гарбацэвічы.

На цэнтральнай пляцоўцы аграгарадка сабраліся не толькі хлопчыкі і дзяўчынкі, але і ганаровыя госці. Павіншаваць дзяцей з канікуламі, пажадаць ім цікавага і здаровага адпачынку прыехала намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце раённага Цэнтра творчасці Юлія Шумская.

У пацвярджэнне таго, што лета і канікулы — гэта заўжды класна, весела, цікава, гэта новыя сябры, захапляльныя падарожжы і гульні, выхаванцы ўстановы зладзілі і прапанавалі ўсім прыняць удзел у задорным летнім танцы, а таксама ў творчай гульнёвай праграме ў выглядзе вясёлай эстафеты “Краскі лета”, там жа падвялі вынікі апошняй.  

Дарослыя запэўнілі дзяцей, што на працягу лета іх чакаюць спартыўныя, пазнаваўчыя, інтэлектуальныя, забаўляльныя творчыя і незвычайныя справы і мерапрыемствы. Заклікалі стаць іх актыўнымі ўдзельнікамі.

Да слова сказаць, з сённяшняга дня на тэрыторыі Бабруйскага раёна сталі дзейнічаюць 5 аздараўленчых лагераў. Адпачыць і набрацца станоўчых уражанняў у іх  змогуць 150 школьнікаў.