Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German
logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 27 Апрель 2022 16:52

Сёння ў Глушы з’явілася Алея Пакаленняў

Сёння ў цэнтры пасёлка Глуша намаганнямі піянераў мясцовай школы і педагогаў Цэнтра творчасці Бабруйскага раёна, пры ўдзеле Глушанскага сельвыканкама, высаджана алея з елачак і рабіны, вылучаных Бабруйскім лясгасам. 

— Мерапрыемства прымеркавана да 100-гадовага юбілею Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Хочацца спадзявацца, што хлопчыкі і дзяўчынкі будуць даглядаць дрэўцы, праз гэта — вучыцца беражлівым адносінам да роднай зямлі, сваёй малой радзімы, да нашай цудоўнай Беларусі. Сёння дзеці, можа, трохі і стаміліся, але гэта яшчэ раз дасць ім зразумець, што толькі праца, неабыякавасць, асабісты ўдзел у добрых справах могуць зрабіць куточак, дзе яны нарадзіліся і жывуць, больш ўтульным. Спадзяюся, што нашы піянеры зразумелі, што ў гэты на дзіва сонечны красавіцкі дзень — напярэдадні Першамая і Дня Перамогі, іх намаганнямі зямля пазелянела і папрыгажэла, паветра ў населеным пункце, дый увогуле ў раёне стала чысцейшым, — адзначыла старшыня Бабруйскага раённага савета “БРПА” Алена Смарчок.

 

Пасля таго, як з пасадкай дрэўцаў было завершана, дзеці і дарослыя сфатаграфаваліся ля Алеі Пакаленняў. Можна толькі ўявіць, як цікава ім будзе сабрацца тут праз гады, паказаць ужо дрэвы, а не дрэўцы сваім дзецям-піянерам — новаму пакаленню жыхароў Бабруйшчыны!

Прочитано 84 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время   Берегите жизнь! Здоровые города и поселки Календарь культурно-познавательных мероприятий
Система Orphus
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.