Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Максим Болбас

БОЛБАС МАКСІМ ФЁДАРАВІЧ
(1918 – 1997)

Доктар эканамічных навук (1984)
Прафесар (1985).

Нарадзіўся 1 ліпеня 1918 г. ў в. Слабодка.

З 1934 г. на педагагічнай рабоце у Клічаўскім раёне, ў Камчацкай вобл.

У 1948 г. скончыў БДУ.

У Вялікую Айчынную вайну быў членам Брожскага падполля, потым стаў партызанам атрада імя Кірава 37 –й брыгады імя Пархоменкі. Паводле ўспамінаў М.Храпко і Ф.Цапко, “цяжка было знайсці ў атрадзе больш адважнага хлопца. Ён удзельнічаў у адзінаццаці баях па разгроме варожых гарнізонаў, хадзіў на “жалезку”, падарваў чатыры аўтамашыны з салдатамі, двойчы быў паранены”.

З 1944 г. быў дырэктарам школ у былой Баранавіцкай вобл., выкладчыкам Бабруйскага педвучылішча, Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута эканомікі Акадэміі навук Беларусі.
З 1968 г. у Брэсцкім інжынерна-будаўнічым інстытуце. Даследаваў эканамічную гісторыю Беларусі, гісторыю прамысловасці ў дарэвалюцыйны перыяд.

Памёр 1 красавіка 1997 г.

ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.