Людвиг Осецкий

АСЕЦКІ ЛЮДВІГ ПЯТРОВІЧ
Беларускі графік

Нарадзіўся 9 мая 1929 у в. Продзвіна  Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці.

У 1950 г. скончыў Мінскае мастацкае вучылішча. У 1960 г. скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў В.Цвіркі, А.Мазалёва, П.Любамудрава.

Удзельнік мастацкіх выставак з 1960 г. Творы Л.П.Асецкага прысвечаны сучаснасці і гісторыі серыі:

  • «Кастрычніцкія дні на Беларусі» (1960),
  • «Горад будуецца» (1963),
  • «Падполле Мінска» (1968),
  • «Па матывах трылогіі Я.Коласа «На ростанях» (1973),
  • «Жодзіна» (1974-1976),
  • «Вызваленне» (1975-1978),
  • «Прыпяцкія мелодыі» (1981).

Асноўныя графічныя серыі выкананы ў тэхніцы тэмперы: «Ад родных ніў» (1981), “БелАз» (1982), “Нашчадкі Крывіцкай пагоні» (1995). Серыі “Славацкія матывы” (1983), “Мір планеце” (1986-1987), “Замкнёнасць круга” (1993-1994), “Квадрат Чарнобыля” (1996) – выкананы ў тэхніцы сухая іголка, мецца-тынта.

Для станковых работ характэрны арыгінальныя кампазіцыйныя вырашэнні, абвостраная, амаль гратэскавая выразнасць малюнка, святлоценявыя кантрасты. Працуе ў галіне манументальнага мастацтва: размалёўкі “Абарона Сталінграда” (1971), “Перамога” (1974), “Асветнікі Беларусі” (1989-1990).

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Літаратурным музеі імя Я.Купалы, Беларускім музеі Вялікай Айчыннай вайны, музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Магілеўскім абластным мастацкім музеі імя П.Масленікава.

Член Саюза мастакоў Беларусі з 1967 г.
З 1981 г. заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі.
Жыве ў г.Мінску.

Приветствие

Рад приветствовать вас на официальном интернет-сайте Бобруйского райисполкома. Бобруйский район — живописный и неповторимый уголок белорусской земли с богатым историческим и культурным наследием.

Весь текст приветствия ...

Ими гордится Бобруйщина

Деревенька моя

Достопримечательности Бобруйского района

Фото и видео о районе

Фото и видео о районе

У Бабруйскім раёне вядзецца збор грошай на стварэнне музея Алеся Адамовіча

Декрет № 3

Календарь мероприятий


  • Оздоровительный лагерь «Бобренок - 2010»
  • Африканская чума свиней
  • Институт пограничной службы Республики Беларусь
  • Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателей Могилевский институт МВД Республики Беларусь Могилевский государственный университет продовольствия