Адамович Алесь Михайлович

Адамович Алесь МихайловичАДАМОВІЧ АЛЕСЬ МІХАЙЛАВІЧ
(1927 – 1994)

Беларускі пісьменнік, крытык, літаратуразнавец.

Член-карэспандэнт АН Беларусі (1980), доктар філалагічных навук (1962), прафесар (1971).

Нарадзіўся 03.09.1927 г. у в.Канюхі Копыльскага раёна.

З 1928 г. сям’я Адамовічаў жыла у пас. Глуша Бабруйскага раёна.

Бацька Алеся Адамовіча – Міхаіл Іосіфавіч – працаваў урачом. Памёр у 1948 г.

Маці, Ганна Мітрафанаўна, Алесь і брат Яўген у 1941 г. былі  падпольшчыкамі, а з 1943 г. байцамі партызанскага атрада імя Кірава.

Пасля вайны Алесь скончыў БДУ (1950), аспірантуру пры ім (1953) і выкладаў там жа на кафедры беларускай літаратуры.

У 1954-1966 гг. працаваў у інстытуце літаратуры імя Я.Купалы АН Беларусі.

У 1962-1966 гг. вучыўся на вышэйшых сцэнарных курсах у Маскве.

У 1964 –1966 гг. выкладаў беларускую літаратуру ў МДУ імя М.В.Ламаносава.

З 1987 г. – дырэктар навукова-даследчага інстытута кінамастацтва ў Маскве.

З 1957 г. член Саюза пісьменнікаў СССР з 1957 г.

Пісаў на беларускай і рускай мовах.

Аўтар

  • навуковых прац:
    “Шлях да майстэрства: Станаўленне мастацкага стылю К.Чорнага” (1958),
    “Культура творчасці” (1959),
    “Беларускі раман: Станаўленне жанру” (1961),
    “Масштабнасць прозы” (1972),
    “Гарызонты беларускай прозы” (1974),
    “Здалёк і зблізку: (Беларуская проза на літаратурнай планеце)” (1976),
    “Кузьма Чорны: Урокі творчасці” (1977),
    “Леў Талстой і беларуская літаратура” (1978),
    “Літаратура, мы і час” (1979),
    “Браму скарбаў сваю адчыняю…” (1980),
    “Аб сучаснай ваеннай прозе” (1981),
    “Вайна і вёска ў сучаснай  літаратуры” (1982);
  • альбома “Сказ пра Івана Мележа” (1984),
  • брашуры “Літаратура і праблемы стагоддзя” (1986),
  • кніг літаратурнай крытыкі і публіцыстыкі:
    “Нічога важней” (1985),
    “Выберы – жыццё” (1986),
    “Дадумваць да канца” (1988),
    “Адваяваліся!” (1990),
    “Мы – шасцідзесятнікі” (1991),
    “Апакаліпсіс па графіку” (1992).

Адамовіч напісаў шэраг мастацкіх твораў. Яго раманы “Вайна пад стрэхамі” (1960), “Сыны ідуць у бой” (1963) склалі дылогію  “Партызаны”, дзе адлюстраваны падзеі ваенных часоў у пасёлку Глуша. Па сцэнарыю пісьменніка пастаўлена аднайменная кінадылогія (1970).

Выйшлі з друку аповесці “Вікторыя” (1966), “Апошні водпуск” (1969), “Хатынская аповесць” (1972), “Карнікі” (1980), “Апошняя пастараль” (1987).

У 1985 г. на кінастудыі “Беларусьфільм” Э. Клімавым пастаўлены мастацкі фільм   “Ідзі і глядзі”, у аснову  якога пакладзены “Хатынская аповесць”, “Карнікі”.

У 1987 г.  выйшла кніга апавяданняў і эсэ “Маленне аб будучым”. А.Адамовіч – адзін з аўтараў дакументальных кніг “Я з вогненнай вёскі…”(1975), і “Блакаднай кнігі (1979).

Алесь Адамовіч – лаўрэат прэміі Міністэрства абароны СССР (1974) і Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1976) за “Хатынскую аповесць”.

У 1982 г. ў складзе дэлегацыі БССР  удзельнічаў у рабоце ХХХVII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.

У 1989 г. абраны народным дэпутатам СССР.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, “Знак Пашаны” і медалямі.

Памёр 26.01.1994 г. Пахаваны ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна.

Приветствие

Рад приветствовать вас на официальном интернет-сайте Бобруйского райисполкома. Бобруйский район — живописный и неповторимый уголок белорусской земли с богатым историческим и культурным наследием.

Весь текст приветствия ...

Подготовка к проведению II Евроигр

Ими гордится Бобруйщина

Деревенька моя

Достопримечательности Бобруйского района

Фото и видео о районе

Фото и видео о районе

У Бабруйскім раёне вядзецца збор грошай на стварэнне музея Алеся Адамовіча

Календарь мероприятий


  • Оздоровительный лагерь «Бобренок - 2010»
  • Африканская чума свиней
  • Институт пограничной службы Республики Беларусь
  • Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателей Могилевский институт МВД Республики Беларусь Могилевский государственный университет продовольствия Мстиславль