Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 24 Октябрь 2016 10:34

Разам - супраць рака малочнай залозы

...Рэспубліканская акцыя пад такой назвай праходзіць у краіне на працягу кастрычніка. Прыняць у ёй удзел запрашаюцца жанчыны без узроставых абмежаванняў. Агляд праводзяць тэрапеўты, гінеколагі, хірургі. З якой актыўнасцю праходзіць акцыя ў нашым раёне, чым яна выклікана і якія ставіць мэты — аб гэтым расказвае загадчык тэрапеўтычнага аддзялення Бабруйскай гарадской паліклінікі № 2 А.Г. Сярогін.

— Падчас акцыі ўрачы нашай установы і анкалагічнага дыспансера шчыльна ўзаема-дзейнічаюць. Жанчыны, у якіх пасля агляду ў паліклініцы выяўлены тыя ці іншыя праблемы, тут жа накіроўваюцца на паглыбленае абследаванне спецыялістамі анкадыспансера і пры неабходнасці — на лячэнне. На дзень размовы абследавана каля 60 сельскіх жанчын, і акцыя працягваецца. Між тым хочацца завастрыць увагу насельніцтва на тым, што праблема рака малочнай залозы сапраўды існуе, і на тым, што жанчыны павінны рабіць, як сябе паводзіць, каб на працягу доўгага часу заставацца здаровымі.

Рак малочнай залозы — паталогія дастаткова пашыраная, уваходзіць у тройку найбольш распаўсюджаных відаў ракаў у беларускіх жанчын. І, нягледзячы на тое, што захворванне гэта надзвычай сур’ёзнае, пры своечасовым выяўленні і лячэнні дасягаюцца станоўчыя вынікі. Але толькі пры своечасовым.

На жаль, далёка не ўсе жыхаркі нашага раёна да гэтага прыслухоўваюцца і тым болей адразу ж ідуць з праблемай да доктара. Гэтым змяншаюць шанцы на выздараўленне.

Каб небяспечная хвароба не застала знянацку, жанчыны павінны быць насцярожанымі ў адносінах яе. Не меней аднаго разу на месяц рабіць агляд і самастойна праводзіць пальпацыю малочнай залозы. Пры выяўленні змен формы ці зацвярдзення ў ёй неабходна неадкладна наведаць ўрача-гінеколага, участковага тэрапеўта альбо акушэрку — не даць захворванню (пры яго пацвярджэнні) развіцца да той ступені, калі лячэнне не дае станоўчых вынікаў. У мэтах прафілактыкі жанчынам, чый узрост болей за 45 год, адзін раз у год неабходна рабіць мамаграфію — эфектыўны спосаб ранняй дыягностыкі раку, да 45 год — УЗІ-абследаванне малочных залоз. Таксама адзін раз у два гады добра б было абследавацца на анка-маркер.

Акцыя нездарма завецца «Супраць раку — разам». На прафілактыку і ранняе выяўленне хваробы павінны працаваць і ўрачы, і самі пацыенткі. Таму мэта мерапрыемства, паўтаруся, не толькі абследаваць як мага болей жанчын, а звярнуць іх увагу на праблему, на важкасць свайго здароўя.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.