Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 28 Октябрь 2015 11:21

Час рабіць прышчэпку ад грыпу

Час рабіць прышчэпку ад грыпуУ раёне пачалася штогодняя кампанія па вакцынацыі насельніцтва супраць грыпу. У гэтых мэтах, як паведаміў загадчык тэрапеўтычнага аддзялення Бабруйскай гарадской паліклінікі № 2 Андрэй Сярогін, раённыя арганізацыі заключылі дагаворы з паліклінікай на аказанне сваім работнікам паслугі па вакцынацыі за сродкі арганізацый.

Асобным катэгорыям грамадзян прышчэпкі супраць небяспечнага вірусу робяцца бясплатна.

Да іх ліку адносяцца дзеці, школьнікі (патрэбна згода бацькоў), дарослыя з хранічнымі захворваннямі, пажылыя людзі, цяжарныя жанчыны, медработнікі, работнікі дзяржорганаў, якія забяспечваюць бяспеку дзяржавы і жыццядзейнасць насельніцтва.

Найбольш шырока ў сёлетнюю прывівачную кампанію (у тым ліку на бясплатнай аснове) выкарыстоўваецца вакцына расійскай вытворчасці «Гриппол Плюс». Між тым на платнай аснове можна прывіцца вакцынай іншых вытворцаў, да прыкладу, французскай «Ваксигрип», кошт якой у межах 150 тысяч рублёў.

Для таго каб зрабіць прышчэпку, грамадзянін павінен звярнуцца ў рэгістратуру паліклінікі, дзе яму дадуць дакладную інфармацыю наконт далейшых дзеянняў.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.