Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 13 Октябрь 2014 13:58

А вы паклапаціліся пра прывіўку?

Верасень і кастрычнік — самы час рабіць прывіўку ад грыпу, які звычайна прыходзіцца на другую палову зімы.

На сёння вакцынацыя праводзіцца як па жаданні пацыентаў, так і кантынгентам рызыкі. Да першай іх групы адносяцца цяжарныя жанчыны, дзеці, якія наведваюць дашкольныя і школьныя навучальныя ўстановы, пацыенты з ўсемагчымымі хранічнымі захворваннямі: сардэчна-сасудзістымі, бранхіальнай астмай і г.д. Да другой групы адносяцца медыцынскія работнікі, работнікі адукацыі, гандлю, жывёлаводчых ферм і г.д. — прадстаўнікоў прафесій, якія звязаныя са скучанасцю людзей. Трэцяя група рызыкі — работнікі сілавых органаў і камунальшчыкі. Гэтым кантынгентам людзей не толькі пажадана, але неабходна прывіцца ад небяспечнай інфекцыі. Астатнія грамадзяне прывіваюцца па ўласным жаданні. Між тым, па словах загадчыка тэрапеўтычнага аддзялення БГП№ 2 А.Г. Сярогіна, варта разумець, што калі ёсць праслойка насельніцтва з імуннай абаронай, то «развярнуцца» вірусу не так проста. Менавіта таму пра эпідэмію грыпу на працягу вось ужо колькіх год гаворка не вядзецца.

Што да аплаты вакцыны, то частка грамадзян вышэйпрыведзеных катэгорый прывіваецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Тыя, хто ў іх не ўваходзіць, прывіваюцца альбо за ўласныя сродкі, альбо за сродкі арганізацый, дзе яны працуюць, пры ўмове, што там паклапаціліся пра здароўе работнікаў: заключылі дагаворы з паліклінікай на выкананне дадзенай паслугі і пералічылі на гэтыя мэты сродкі.

Хоць частка дагавораў ужо заключана, — адзначаюць у паліклініцы, гаварыць пра тое, што суб’екты гаспадарання надзвычай актыўныя ў гэтым плане, не даводзіцца. Па словах А.Г. Сярогіна, наймальнік павінен павысіць сваю адказнасць за калектыў, у асаблівасці гэта датычыцца камерцыйных арганізацый.

Прывіўка робіцца вакцынай Флюваксін, якая зарэкамендавала сябе са станоўчага боку па выніках мінулых год. Яе кошт — 54500 рублёў. Усім, хто мае жаданне прывіцца і засцерагчы сябе ад каварнага грыпу і яго ўскладненняў, неабходна звярнуцца у БГП№ 2.

ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.