Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Вторник, 11 Декабрь 2018 10:32

Сабака можа быць куслівым

У Беларусі за 9 месяцаў выяўлена 427 выпадкаў шаленства жывёл (рост у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года на 66,1%). На Магілёўшчыне павялічылася колькасць лабараторна пацверджаных выпадкаў — на 82,6% (42 супраць 23). Шаленства рэгіструецца сярод дзікіх жывёл — лісы, янотападобныя сабакі, ваўкі, хатніх — сабакі, каты, сельскагаспадарчых — буйная рагатая жывёла, коні, іншая. Найбольшая ўдзельная вага ў структуры захворвання прыходзіцца на дзікіх жывёл — 66,3%, часцей на лісіцу — 86%. Ад іх заражаюцца хатнія і сельскагаспадарчыя. Сярод сабак і катоў у большасці выпадкаў (66,7%) хварэлі непрывітыя жывёлы. Выпадкаў захворвання на шаленства сярод людзей у краіне сёлета не адзначана.

У нашым раёне

На тэрыторыі Бабруйскага раёна, як паведаміў галоўны ўрач БЗЦГіЭ Дзмітрый Лайтэр, выпадкі шаленства ў жывёл не зарэгістраваны. А вось са скаргамі на ўкусы жывёл вяскоўцы і гараджане звярталіся актыўней, чым у папярэднім годзе. За 9 месяцаў у цэлым па Бабруйшчыне звяртаемасць за медыцынскай дапамогай з гэтай нагоды вырасла на 20 выпадкаў (54%) і склала 57 выпадкаў, у тым ліку звяртаемасць дзяцей знізілася на 1 выпадак, апошніх зарэгістравана 13.

Усім, хто звярнуўся за дапамогай, своечасова прызначаны антырабічная вакцына, іншае неабходнае ў гэтым выпадку лячэнне. Шпіталізавана было 35 чалавек — на 15 болей, чым у папярэднім годзе.

Часцей за ўсё (70,1%) грамадзяне звярталіся за медыцынскай дапамогай з-за ўкусаў хатніх жывёл, у тым ліку сабак, якія маюць гаспадароў — 54,3%, безнаглядных жывёл — 28%. Прычым, апошніх на трэць вырасла.

Як папярэджваецца шаленства ў людзей

Працягваецца работа па адлове безнаглядных сабак. За 9 месяцаў іх лічба склала 107, што некалькі меней, чым у папярэднім годзе (116). Праведзена прафілактычная імунізацыя асобам з высокай рызыкай інфіцыравання — 9 ветэрынарам, 19 паляўнічым. Таксама праводзіцца інфармацыйна-адукацыйная работа з насельніцтвам па прафілактыцы шаленства. Дзякуючы гэтым і іншым прафілактычным мерапрыемствам выпадкаў захворвання на шаленства сярод людзей, пачынаючы з 2013 года, не рэгістравалася.

У адпаведнасці з Комплексным планам па прафілактыцы шаленства ў Бабруйскім раёне на 2018-2025 гады УКП «Жылкамгас» сумесна з сельвыканкамамі прадугледжаны ў тым ліку рэйдавыя праверкі па пытаннях выканання насельніцтвам правілаў ўтрымання хатняй жывёлы. Сёлета такіх рэйдаў праведзена 210.

Што рабіць у далейшым

У адпаведнасці з вышэйзгаданым планам на тэрыторыі раёна, па словах Дзмітрыя Лайтэра, павінен праводзіцца пастаянны адлоў безнаглядных сабак і катоў. Спецыялісты заклікаюць рэгістраваць усіх драпежных жывёл у кватэрах і прыватных домаўладаннях з паметкай аб іх вакцынацыі супраць шаленства, праводзіць на пастаяннай аснове рэйдавыя праверкі з прыцягненнем да іх удзелу ўсіх зацікаўленых службаў, з выкарыстаннем прадастаўленых заканадаўствам паўнамоцтваў па прымяненні мер адміністрацыйнага ўздзеяння на нядбайных гаспадароў жывёлы. Варта забяспечыць, як было адзначана, правядзенне планавых (не менш як 1 раз на месяц) прафілактычных і знішчальных мерапрыемстваў па барацьбе з грызунамі ў жылых дамах і прыватных домаўладаннях шляхам заключэння дагавораў з арганізацыямі, якія займаюцца дадзеным відам дзейнасці. Забяспечыць пастаянны адлоў безнаглядных жывёл на тэрыторыі раёна і ўзмацніць кантроль за своечасовай падачай заявак на гэта ва УКП «Жылкамгас». Неабходна падтрымліваць у належным санітарным стане гарышчы, падвалы, месцы збору харчовых адходаў, закрыць доступ да іх бадзяжных жывёл, а таксама актывізаваць інфармацыйна-асветніцкую работу з насельніцтвам па выкананні правілаў ўтрымання, выгулу і перавозкі хатніх жывёл.

Словам, неабыякавасць у пытаннях папярэджання такой небяспечнай хваробы, як шаленства, неабходна праяўляць, як лічаць у БЗЦГіЭ, усім разам — зацікаўленым службам, уладам і самім грамадзянам.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.