Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 21 Май 2018 09:26

Работнікі паліклінікі згадалі ахвяр СНІДу

Работнікі паліклінікі згадалі ахвяр СНІДу20 мая — Сусветны дзень памяці людзей, якія памерлі ад СНІДу. Дзень учынены ў мэтах прыцягнення ўвагі грамадства да праблем людзей, хворых на СНІД, тых, хто жыве з ВІЧ, да праблем распаўсюджвання небяспечнага захворвання на планеце.

Сімвалам руху супраць хваробы стала чырвоная стужка, якую ў гэты дзень неабыякавыя да праблемы людзі прышпільваюць на адзенне, а таксама рознакаляровыя палотны — квілты, выкананыя з лапікаў тканіны ў памяць пра мноства людзей, чые жыцці спыніла хвароба.

Медыкі Бабруйскай гарадской паліклінікі № 2 у салідарнасць з тымі, каго хвалюе праблема распаўсюджвання ВІЧ-СНІДу, у памяць пра памерлых і ў мэтах папярэджання распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі на Бабруйшчыне, вырабілі своеасаблівае пано і размясцілі яго ў фае ўстановы. Там жа змясцілі інфармацыю пра гісторыю і мэты міжнароднага дня памяці і статыстычныя дадзеныя сусветнай арганізацыі здароўя пра колькасць інфіцыраваных у свеце. Такім чынам і самі далучыліся да акцыі памяці, і звяртаюць увагу наведвальнікаў да існуючай праблемы.

ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.