Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 29 Август 2018 10:52

Раён уключаецца ва ўборку кукурузы

Напружанасць уборачнай кампаніі спала: збажына ў раёне практычна ўбраная. «Нязначна гектараў засталося ў акцыянерных таварыствах «Саўгас Кісялевічы» і «Міхалёўская Ніва», у асноўным гэта — зернебабовыя сумясі», — адзначыла начальнік вытворчага аддзела райсельгасхарчу Жана Жукоўская.

Акрамя таго, як было адзначана, у раёне маецца 150 гектараў кармавых бабоў (у філіяле «Агракамбінат КХП» ААТ «Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў» і Бабруйскім ААТ «Аграмашсервіс»), 250 — соі (пакуль яшчэ недаспела) ў СВК «Гігант» для кармавых патрэб гаспадаркі, а разам з тым і павелічэння ўрадлівасці зямлі.

Раён уключаецца ва ўборку кукурузы. Першымі да гэтай работы прыступілі ў філіяле «Агракамбінат КХП». Культуру ўбіраюць на сілас і ўраджаем задаволены — 350 ц/га (у мінулым годзе — 201). Ад таго, што кукуруза абяцае парадаваць аграрыяў і іншых гаспадак, болей за тысячу гектараў плануецца выкарыстаць сёлета на зерневыя мэты.

У «Міхалёўскай Ніве» займаюцца ўборкай салодкіх караняплодаў. З пасеяных 320 га цукровых буракоў выкапана, па стане на ўчарашнюю раніцу, 24 пры ўраджайнасці 300 ц/га (у папярэднім годзе — у сярэднім 275 ц/га). Уборка да 20 верасня лічыцца ранняй, цана на прадукцыю ў гэтую пару ў перапрацоўшчыкаў на 20 працэнтаў вышэйшая. Гэтая акалічнасць, а таксама магчымасць «разгрузіць» напружаны кастрычнік, калі ўборка стане масавай, прымушае сельгасвытворцаў рупіцца.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 332 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.