На 13.07.2018 ў гаспадарцы было ўбрана 96 з 210 адведзеных пад культуру гектараў. «Максімальнай ураджайнасці для нашых зямель сёлета ў любым выпадку не атрымаем, — дзеліцца кіраўнік акцыянернага таварыства Сяргей Тарабуеў. — Паўплывала надвор’е. З-за працяглай спякоты пасевы ў некаторых месцах падгарэлі. Не адбылося кушчэння раслін — не развіліся бакавыя адросткі, а толькі сцябло».
Спадзяванні ў аграрыеў на другое, ніжэйшае рапсавае поле. Да яго ўборкі толькі прыступілі, і ўжо цяпер зразумела, што болей ураджайнае.
Сабранае насенне «Аграмашсервіс» пастаўляе на Бабруйскі КХП у лік дзяржзаказу. Даведзены на сёлетні год план унушальны — 350 тон, з-за ўнесенай надвор’ем карэкціроўкі яго выкананне ў гаспадарцы ставяць пад сумненне.
Пры гэтым задачу паставілі — якасна сабраць не толькі насенне, але і рапсавую салому. У мэтах апошняга побач з камбайнамі, якія малоцяць рапс, працуе КВК. Здробленую ім салому трактары адвозяць у траншэю на жывёлагадоўчую ферму для наступнага змешвання з сіласам і сенажом — выкарыстання ў якасці корму скаціне.
Па матэрыялах грамадска-палитычнай газеты «Трыбуна працы»