Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 24 Октябрь 2019 16:36

Паседжанне Савета грамадскага пункта аховы правапарадку прайшло ў Цялушы

Чым выклікана павелічэнне колькасці злачынстваў на тэрыторыі сельсавета ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года і, галоўнае, якія меры прафілактыкі прадпрыняць, каб не дапусціць далейшага іх росту, да мінімуму знізіць выпадкі парушэння правапарадку — гэтыя і іншыя пытанні абмеркавалі члены Савета грамадскага пункта аховы правапарадку Цялушскага сельсавета. Мерапрыемства прайшло ў сераду ў пабудове Цялушскага сельскага Дома культуры.

Удзел у яго рабоце прынялі пракурор Магілёўскай вобласці Аляксандр Чадзюк (ён жа правёў прыём грамадзян сельсавета), старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык, старшыня Бабруйскага райвыканкама Павел Найдзён.

Ад пачатку бягучага года, як адзначыў у сваім дакладзе ўчастковы інспектар Аляксандр Шавялёў, на падведамаснай тэрыторыі ўчынена 13 злачынстваў (у мінулым годзе — 6), у тым ліку такое цяжкае, як забойства. Сярод іншых — пагроза забойствам, 6 крадзяжоў, адно хуліганства, тры звязаныя з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, яшчэ адно — заведама ілжывы данос.

Відавочна, што такім стан спраў заставацца не можа, патрабуецца тэрміновае рэагаванне і пошук дзейсных мер па выпраўленні сітуацыі. Адна з іх, па словах Аляксандра Чадзюка, — павышэнне ўвагі да грамадскіх месцаў. Задача гэтая як непасрэдна міліцыі, так і добраахвотнай дружыны. Што да апошняй, то на тэрыторыі аграгарадка такое фарміраванне маецца, аднак, створанае пры філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік» ахоўвае, як ён заўважыў, цікавасць найперш гаспадаркі. Таму ў бліжэйшай перспектыве неабходна сфарміраваць добраахвотную дружыну непасрэдна пры сельвыканкаме.

Яшчэ адным важным пунктам у забеспячэнні бяспекі жыхароў сельсавета, як было адзначана, з’яўляецца кантроль за «катэгарыраванымі» грамадзянамі. У сувязі з чым органам правапарадку і членам савета ГПАП рэкамендавана ўзмацніць прафілактычную работу з рэцыдывістамі, сямейнымі дэбашырамі, вяскоўцамі, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі і пры гэтым нідзе не працуюць.

 

Зрэшты, апошніх на Савет прафілактыкі было выклікана больш за 10 чалавек, пераважна моладзь. Задача ставілася — працаўладкаваць. Задача не з лёгкіх, бо большасць з іх сябе ўжо зарэкамендавалі недобрасумленнымі работнікамі. І ўсё ж шанц на выпраўку кіраўнік «Харчавіка-Агра» Міхаіл Стрыжэўскі некаторым даў. Іншым у гэтых мэтах прапанавана наведацца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама. Тых жа, хто за розум не возьмецца і працягне асацыяльны лад жыцця, чакае, як было падкрэслена, накіраванне ў лячэбна-працоўны прафілакторый.

ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.