Странички истории

З гісторыі царкоўных школ Бабруйшчыны

У другой палове ХІХ-пачатку ХХ стагоддзяў сістэму народнай адукацыі сучаснага Бабруйскага раёна, акрамя народных вучылішчаў, складалі царкоўнапрыходскія школы і школы граматы. Яны адкрываліся ў праваслаўных прыходах пры царквах і падпарадкоўваліся ўпраўленню Мінскай епархіі. Асноўнымі навучэнцамі царкоўных школ з’яўляліся дзеці сялян, якія складалі пераважную большасць насельніцтва, сярод якога панавала масавая непісьменнасць.

Адкрываючы царкоўныя школы, святары мелі мэту: распаўсюдзіць пэўныя веды і павысіць узровень пісьменнасці сярод шырокіх мас сялянства. Другая задача — умацоўваць у народзе ўплыў праваслаўнай веры.

У межах сучаснага Бабруйскага раёна працэс стварэння царкоўных школ ішоў у параўнанні з іншымі раёнамі менш інтэнсіўна. Згодна звестак Мінскай епархіі, на тэрыторыі раёна ў 1890-1991 г.г. дзейнічала толькі 10 царкоўных школ, з іх толькі дзве царкоўнапрыходскія, а астатнія — школы граматы. У адрозненне ад царкоўнапрыходскіх, школы граматы давалі ніжэйшы аб’ём ведаў. Але, і ў адных, і ў другіх школах дзеці праходзілі аднолькавыя прадметы: Закон Божы, рускую і царкоўнаславянскую мовы, чытанне, арыфметыку, спевы. Галоўнымі прадметамі з’яўляліся Закон Божы і царкоўныя спевы. Усе дысцыпліны дазвалялася весці толькі на рускай мове.

Заняткі на Бабруйшчыне ў школах граматы пачыналіся з кастрычніка, а часам і з лістапада, калі заканчваліся палявыя работы, і працягваліся да пачатку веснавых сельскагаспадарчых работ. У астатні час года сяляне сваіх дзяцей у школы не адпускалі, бо яны павінны былі няньчыць сваіх маленьких брацікаў ці сястрычак, пасвіць жывёлу і г.д.  Настаўнікі атрымлівалі заробкі толькі за вучэбны час, калі ў школе ішлі заняткі.

А цяпер кароткія даведкі аб кожнай школе паасобку.

Аўсімавіцкая школа граматы Туркоўскага прыхода адкрыта была ў 1888 годзе ў вёсцы Аўсімавічы.

Размяшчалася ў нанятай хаце.У 1890-1891 навучальным годзе тут вучыліся 9 хлопчыкаў і 2 дзяўчынкі. Настаўнікам тут працаваў выпускнік народнага вучылішча селянін Г.Л. Архіпенка. Заробак яго  складаў 12 рублёў за вучэбны час. Загадчыкам школы і адначасова выкладчыкам Закона Божага быў свяшчэннік Туркоўскай прыходскай царквы, выхаванец Чарнігаўскай духоўнай семінарыі К. Падольскі.

Брожская школа граматы створана  ў 1889 годзе ў сяле (цяпер вёска) Брожа. Размяшчалася яна ў наёмнай хаце. У 1890-1891 навучальным годзе школу наведвалі 10 хлопчыкаў, за настаўніка быў выхаванец народнага вучылішча селянін С.Ф. Грынь. Яго заробак складаў 15 рублёў за вучэбны час. Загадваў школай і выкладаў Закон Божы свяшчэннік Брожскай прыходскай царквы А. Савіч.

Варатынская школа граматы Туркоўскага прыхода адкрылася ў 1887 годзе ў сяле (цяпер вёска) Варатынь. Размяшчалася ў наёмнай хаце. У 1890-1891 навучальным годзе тут вучыліся 11 хлопчыкаў і 2 дзяўчынкі. Настаўнікам працаваў выпускнік народнага вучылішча селянін Ц.А. Пракопчык. За вучэбны перыяд ён атрымліваў 12 рублёў. Загадчыкам школы і выкладчыкам Закона Божага быў выхаванец Чарнігаўскай духоўнай семінарыі, свяшчэннік Туркаўскай прыходскай царквы К. Падольскі.

Жылінцаўская школа граматы Цялушскага прыхода адкрылася ў 1889 годзе ў вёсцы Жылінцы. У 1890-1891 навучальным годзе школу наведвалі 10 хлопчыкаў. Настаўнікам працаваў адстаўны ўнтэр-афіцэр К. Шкрадзюк. Яго заробная плата за вучэбны час была 25 рублёў. Загадваў школай выкладчык Закона Божага выхаванец Мінскай духоўнай семінарыі, свяшчэннік Цялушскай прыходскай царквы Ф. Кляеўскі.

Коўрынская школа граматы Туркоўскага прыхода была створана ў 1887 годзе ў вёсцы Коўрын. У 1890-1891 годзе ў ёй набывалі веды 10 хлопчыкаў і 3 дзяўчынкі. Іх настаўнікам быў селянін, выхаванец народнага вучылішча А.М. Фесюк. У гэтай школе ён працаваў першым настаўнікам, атрымліваў заробак за вучэбны перыяд у 12 рублёў. К. Падольскі, свяшчэннік Туркаўскай прыходскай царквы, загадваў школай і выкладаў Закон Божы.

Міхалёўская царкоўнапрыходская школа была заснавана ў 1884 годзе ў сяле (цяпер вёска) Міхалева-1і размяшчалася ў наёмным памяшканні. У 1890-1891навучальным годзе ў школе навучаліся 34 хлопчыкі і 3 дзяўчынкі. Настаўніцай ў ёй працавала выхаванка Парыцкага жаночага духоўнага вучылішча А.І. Халевінская. Яна атрымлівала заробак за вучэбны перыд 35 рублёў. Загадчыкам школы і выкладчыкам Закона Божага быў свяшчэннік Міхалёўскай прыходскай царквы А.Ждановіч.

Панюшкавіцкая царкоўнапрыходская школа  адкрылася ў канцы 19 стагоддзя (не пазней 1890 года) ў сяле (цяпер вёска) Панюшкавічы. Спачатку яна размяшчалася ў царкоўным памяшканні. У 1892 годзе для школы ўзведзены ўласны будынак. Загадчыкам, настаўнікам і выкладчыкам Закона Божага тут быў свяшчэннік мясцовай прыходскай царквы.

Пятровіцкая школа граматы Гарбацэвіцкага прыхода створана ў 1888 годзе ў вёсцы Пятпровічы. Яна была прызначана толькі для хлопчыкаўі размяшчалася ў наёмным памяшканні. У 1890-1891 навучальным годзе у гэтай школе набывалі веды 19 хллопчыкаў. З дня адкрыцця настаўнікам тут працаваў выхаванец народнага вучылішча А.Я.Цімушаў, які атрымліваў 45 рублёў за вучэбны перыяд. Загадваў школай і выкладаў Закон Божы выхаванец Мінскай духоўнай семінарыі, свяшчэннік Гарбацэвіцкай прыходскай царквы П. Антанікоўскі.

Панкратавіцкая школа граматы Цялушскага прыхода  была адкрыта ў 18887 годзе ў вёсцы Панкратавічы. Размяшчалася ў наёмнай хаце. У 1890-1891 годзе яе наведвалі 9 хлопчыкаў. У якасці настаўніка тут працаваў выхаванец народнага вучылішча К.Ступень, заробак якога складаў 25 рублёў. Свяшчэннік Цялушскай прыходскай царквы Ф.Я. Кляеўскі, выпускнік Мінскай духоўнай семінарыі загадваў школай і выкладаў Закон Божы.

Хімоўская школа граматы Паўлавіцкага прыхода створана ў 1890 годзе ў   вёсцы Хімы. Тут вучыліся ў 1890-1891 навучальным годзе 35 хлопчыкаў і 19 дзяўчынак. Першым настаўнікам тут працаваў выхаванец народнага вучылішча, выхадзец з сялян, Еўдакім А.Асіпенка. Загадчыкам школы і выкладчыкам Закона Божага быў выхаванец Магілёўскай духоўнай семінарыі, свяшчэннік Паўлавіцкай прыходскай царквы А.Якубовіч.

З названых школ школ толькі адна была прызначана для хлопчыкаў, 9 з іх зъяўляліся школамі агульнага тыпу - у іх маглі вучыцца як хлопчыкі, так і дзяўчынкі. Але дзяўчынак вучылася значна менш, чым хлопчыкаў. Для пераважнай большасці царкоўных школ Бабруйшчыны была характэрна малалікасць навучэнцаў, што бачна з прыведзеных прыкладаў. Усе царкоўныя школы, за выключэннем адной, не мелі уласных будынкаў, а таму юціліся ў цесных наёмных памяшканнях, якія былі не прыстасаваны для заняткаў. Усе яны ўтрымоўваліся на сродкі сельскіх таварыстваў (сялян). Мясцовыя сяляне ўсведамлялі карысць граматы ў жыцці і таму ставіліся да стварэння і дзейнасці царкоўных школ станоўча. Яны выдаткоўвалі сродкі на аплату працы настаўнікаў, арэнду памяшканняў, на падручнікі. Большасць з настаўнікаў былі малаадукаваныя і малападрыхтаваныя для работы з дзяцьмі.

Галоўная ўвага ў школах удзялялася духоўна-маральнаму выхаванню навучэнцаў, а не набыццю ведаў. Кожны ўрок пачынаўся і заканчваўся малітвай. У святочныя і нядзельныя дні вучні ўсім класам хадзілі ў царкву на багамолле. Важнае значэнне ў выхаванні школьнікаў мелі царкоўныя спевы, на уроках якіх дзеці не толькі спявалі не толькі малітвы, але і патрыятычныя, і лепшыя народныя песні.

Нягледзячы на адзначаныя недахопы, якіх было значна больш, стварэнне і дзейнасць царкоўных школ на Бабруйшчыне з’яўляася станоўчай справай. Царкоўнапрыходскія школы і школы граматы былі самымі таннымі і даступнымі для сялянскіх дзяцей. Дзякуючы ім, шмат сельскіх жыхароў станавіліся пісьменнымі. А пісьменныя людзі ў той час карысталіся вялікай павагай, ім лягчэй было наладзіць свой быт.

 

 

Бобруйщина в ежегоднике "Обзор Минской губернии"

Во второй половине 19-начале 20-го столетий в Минске издавался ежегодник «Обзор Минской губернии». Каждый год под этим названием из печати выходила одна книга, в которой делался обзор итогов хозяйственной деятельности, культурной и общественной жизни, давались сведения о событиях и происшествиях, что произошли за прошедший год на территории губернии. Листая и проглядывая эти интересные, теперь редкие книги, я заметила несколько сведений о событиях, которые произошли в поселениях современного Бобруйского района.

Вот «Обзор Минской губернии за 1907 год» писал, что в деревне Дворище современного Гороховского сельсовета 7 июня 1907 года от молнии приключился огромный пожар. Он безжалостно уничтожил жилые и хозяйственные строения 41-го дома хозяина. Этим пожаром крестьянам был нанесён урон на сумму 22 355 рублей. А застраховано было сгоревшее имущество в 1 433 рубля того времени.

Книга «Обзор Минской губернии за 1910 год» сообщала своим читателям, что весной этого же года произошёл разрушительный пожар в селе (теперь деревня) Телуша. Огонь уничтожил 86 крестьянских дворов со всеми жилыми и хозяйственными строениями. Нанесённые утраты равнялись 58 138 рублей, а застраховано было имущество только на сумму 22 831 рубль. Причиной пожара являлось неосторожное обращение с огнём. В этом же ежегоднике сообщалось, что в 1910 году при Глушанском почтовом отделении была открыта сберегательная касса.

В книге «Обзор Минской губернии за 1913 год» утверждалось, что на почтовом тракте Глуша-Глуск, протяжённостью в 24 версты, с 1913 года установлен новый ход почты: 3 – обычные и 4 – однооконные в неделю.

Приветствие

Рад приветствовать вас на официальном интернет-сайте Бобруйского райисполкома. Бобруйский район — живописный и неповторимый уголок белорусской земли с богатым историческим и культурным наследием.

Весь текст приветствия ...

Выборы в местные Советы депутатов 28 созыва

Согреем детские сердца

Туризм и отдых

Фото и видео о районе

Фото и видео о районе

У Бабруйскім раёне вядзецца збор грошай на стварэнне музея Алеся Адамовіча


  • Подготовка к проведению II Евроигр Могилёвский областной исполнительный комитет
  • Оздоровительный лагерь «Бобренок - 2010»
  • Африканская чума свиней
  • Институт пограничной службы Республики Беларусь
  • Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателей Могилевский институт МВД Республики Беларусь Могилевский государственный университет продовольствия Мстиславль