Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Алесь Дятлов

ДЗЯТЛАЎ АЛЕСЬ (Аляксандр Мікалаевіч)
Беларускі пісьменнік

Нарадзіўся 03.06.1936 г. ў в. Туркі Бабруйскага раёна ў сям’і настаўніка. Жыў у Пятровічах, а з лета 1944 г. – на радзіме маці, у Плёсах, дзе бацьку прызначылі дырэктарам мясцовай школы.

У 1959 г. скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ. Працаваў у Глыбоцкай раённай газеце “Сцяг камунізму”(1959-1961), у “Чырвонай змене” (1961-1973).

У 1973-1975 гг. член сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі кінастудыі “Беларусьфільм”. У 1975-1980 гг. карэспандэнт рэспубліканскай газеты “Звязда”, з 1980 г. рэдактар аддзела навукі часопіса “Родная прырода”. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1979 г.

Друкуецца з 1956 г. У 1970-м годзе было надрукавана апавяданне ў газеце “Літаратура і мастацтва”. Аўтар зборнікаў, аповесцей і апавяданняў, нарысаў, фельетонаў, твораў для дзяцей.

Першае апавяданне надрукаваў у 1970 г. ў газеце “Літаратура і мастацтва”.

Аналізуючы творчасць Алеся Дзятлава, Міхась Вышынскі зазначыў: “Некаторыя рэцензенты, у тым ліку і аўтар гэтых  радкоў, разглядаючы калісьці першую кніжку Алеся Дзятлава “Росы на поплаве”, дружна згаджаліся, што ўжо ў ёй пісьменнік выразна і ўпэўнена склаўся як творчая асоба з непаўторным голасам (лірычна-спавядальным) і аналітычным мысленнем. Со сваімі нейкімі “па-дзятлаўску” прывабнымі, неардынарнымі героямі-асобамі, сваім ацэначным поглядам на ніх, а галоўнае – са сваім абсягам ідэйным пошукаў і даследаванняў. Маральна-этычнага, духоўнага парадку. Словам, са сваім светаадчуваннем, паэтыкай жыцця. З тым, што робіць літаратура літаратарам” (Полымя, 1988, № 1, с. 205).
Сам Алесь Дзятлаў пра вытокі сваёй творчасці напісаў: “Лічу сваёй малой радзімай, родным кутам Плёсы. Ніколі не парываў сувязі з роднымі мясцінамі. Многія героі маіх твораў, як кажуць, узяты жыўцом з вяскоўцаў-суседзяў.  Нагадаю апавяданні “Росы на поплаве”, “Першы снег”, “Арцёмава хата”, “Світанак над возерам”, “Ванечка”, “Князь з Высокай Гары”, “Чужы”, аповесці “Белы месяц сакавік”, “Брод” і многія іншыя. Незабыўныя школьныя гады, вучоба ў Цялушскай школе далі штуршок для напісання аповесці  “Сляды”. Адзін з яе герояў – Бгатка – “падгледжаны” ў Плёсах. Другі вясковец, мой родны дзед па маці Якаў Міхайлавіч Сіліч (у творы Жыліч), “дзейнічае” ў аповесці “Век жыві – век вучыся” (вядома ж, з аўтарскім домыслам).

У некаторых маіх творах узнаўляюцца падзеі вайны. Штуршком да іх напісання з’явіліся ўражанні маленства ў Пятровічах. Гэта апавяданні “Схватка ў тумане”, “Данос”, “Сустрэча на гравійцы”, аповесць “Час даспелага жыта”, раман “Парог”. У ім, дарэчы, я нават захаваў назву вёскі – Пятровічы, хаця, вядома, ёсць і аўтарскі домысел.

Мая малая радзіма, мой родны кут даў мне столькі як чалавеку, пісьменніку, што нельга выказаць словамі. І я ўдзячны людзям, якія ўсё жыццё са мной, у маіх кнігах”.

Творы:

Зборнікі аповесцей і апавяданняў:
“Росы на паплаве” (1974)
“Белы месяц сакавік” (1977)
“Сляды” (1981)
“Начное неба ў ліпені” (1981)
“Вяртанне” (1987)
“У вераснёвы вечар” (1987)
“Парог” (1993)

ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.