Понедельник, 03 Ноябрь 2014 13:14

У пытаннях бяспекі дробязяў не бывае

Не далей як на мінулым тыдні ў рэдакцыю газеты «Трыбуна працы» патэлефанавала жыхарка раёна Таццяна Б. з запытаннем, чаму ў населеных пунктах, якія размяшчаюцца ў радыусе 5 км ад свінаводчых ферм, нельга трымаць на ўласным падворку свіней. Што гэта прадпрынята з мэтай недапушчэння заносу на тэрыторыю ферм Афрыканскай чумы свіней, выпадкі якой зарэгістраваны ў асобных краінах Еўропы, Таццяна Б. чула, але хацела б ведаць, чым дакладна дадзеная мера аргументуецца.

Даць адказ на гэтае пытанне мы папрасілі галоўнага ветэрынарнага ўрача раёна А.М. Рыжковіча:
— Рашэнне аб тым, што ў радыусе пяці кіламетраў ад свінафермы, так званай пяцікіламетровай зоне, нельга трымаць свіней на ўласных падворках, было ўведзена Бабруйскім райвыканкамам на основе Пастановы Савета Міністраў РБ № 758 . Прычым, гэта не значыць, што жывёлу ў межах гэтага радыусу трэба абавязкова забіваць, пры магчымасці можна вывезці ў іншыя населеныя пункты да родзічаў, сяброў і г.д. Чаму 5 кіламетраў? Таму што часцей за ўсё менавіта тут жывуць людзі, якія працуюць на свінаферме. Між тым, работнікам сельгасарганізацый, у прыватнасці, свінаводчых ферм, катэгарычна забаронена трымаць свіней на падворку, гэтак жа як, да прыкладу, работнікам птушкафабрык забаронена разводзіць дома птушку. Ветурачам, якія працуюць на вытворчасці, звязанай з развядзеннем свіней, забаронена аказваць прафесійныя паслугі насельніцтву. Гэта не нейкае новае патрабаванне, гэта даўно выпрацаваны спосаб перасцярогі. Да таго ж, людзі, якія жывуць у пяцікіламетровай зоне, незалежна ад прафесій, маюць зносіны паміж сабой, жывёла перамяшчаецца з месца на месца.... Такім чынам, пяцікіламетровая зона — гэта своеасаблівы буфер, больш-менш бяспечны, які створаны з мэтай выключэння рызыкі заносу небяспечнай хваробы на свінаводчыя фермы і недапушчэння непамерна вялікіх эканамічных страт.

Приветствие

Рад приветствовать вас на официальном интернет-сайте Бобруйского райисполкома. Бобруйский район — живописный и неповторимый уголок белорусской земли с богатым историческим и культурным наследием.

Весь текст приветствия ...

Выборы в местные Советы депутатов 28 созыва

Согреем детские сердца

Туризм и отдых

Фото и видео о районе

Фото и видео о районе

У Бабруйскім раёне вядзецца збор грошай на стварэнне музея Алеся Адамовіча


  • Подготовка к проведению II Евроигр Могилёвский областной исполнительный комитет
  • Оздоровительный лагерь «Бобренок - 2010»
  • Африканская чума свиней
  • Институт пограничной службы Республики Беларусь
  • Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателей Могилевский институт МВД Республики Беларусь Могилевский государственный университет продовольствия Мстиславль