Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Прайшоў семінар для прыватнікаў

На гэтым тыдні ў райвыканкаме правялі семінар па пытаннях заканадаўства аб ахове працы для кіраўнікоў і спецыялістаў арганізацый раёна бязведамаснага падначалення.

Адкрыў мерапрыемства галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароны райвыканкама Аляксандр Кулакоўскі. Ен нагадаў прысутным патрабаванні Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» і заклікаў няўхісна іх выконваць. Падрабязна пра тое, як павінна быць арганізавана ахова працы ў арганізацыях малога бізнесу, распавяла намеснік начальніка Бабруйскага міжраённага аддзела дзяржінспекцыі працы Людміла Балакер. Адзначыўшы, што з гадамі ўвага да стану аховы працы на прадпрыемствах толькі павялічваецца, даўшы слушныя парады адносна яе арганізацыі непасрэдна на аб’ектах малога бізнесу, нагадаўшы пра адказнасць, якая прадугледжана за парушэнне патрабаванняў аховы працы, спецыяліст, разам з тым, парэкамендавала не хаваць і не замоўчваць няшчасны выпадак, калі такі здараецца, а дзейнічаць выключна ў адпаведнасці з законам. Гэта ў выніку абароніць і чалавека, які панёс пакуты, яго сям’ю, і засцеражэ ад негатыўных наступстваў наймальніка, калі няшчасце здарылася не па яго віне. «За вамі людзі, — адзначыла, звяртаючыся да ўдзельнікаў семінару, Людміла Балакер, — і вы павінны ўсведамляць важкасць выканання патрабаванняў па ахове працы і тое, што кожны пункт правілаў напісаны крывёю».

Асобна ўвага прысутных была завострана на забеспячэнні пажарнай бяспекі на аб’ектах малога бізнесу. Пра яе распавёў галоўны спецыяліст інспекцыі нагляду і прафілактыкі Бабруйскага гаррайаддзела па НС Павел Янгуразаў. Паказаўшы на прыкладах з практыкі, наколькі дорага абыходзіцца фармалізм у падыходзе да дадзенага пытання, спецыяліст заклікаў не дапускаць апошняга.

Таксама падчас семінару было абмеркавана пытанне ажыццяўлення грамадскага кантролю па ахове працы. З плюсамі такога кантролю і з тым, як арганізаваць яго на прадпрыемствах бязведамаснага падначалення, пазнаёміла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Людміла Крычко.

У завяршэнне мерапрыемства спецыялістам і кіраўнікам прыватных арганізацый былі дадзены кансультацыі па пытаннях, якія іх цікавілі.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 1876 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.