Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 23 Февраль 2017 16:09

У Міжнародны дзень роднай мовы пісьменнікі і журналісты Магілёўшчыны сустрэліся з чытачамі

У Міжнародны дзень роднай мовы пісьменнікі і журналісты рэгіёна сустрэліся з чытачамі ў кніжнай краме «Світанак». Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Магілёўскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі разам з ААТ «Магілёўсаюздрук» і Магілёўскім абласным аддзяленнем Саюза журналістаў Беларусі.

У святочна аформленай гандлёвай зале старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Казека, намеснік галоўнага рэдактара інфармацыйнага агенцтва «Магілёўскія ведамасці» Яўген Булава і паэтка Вольга Бялова расказалі пра значнасць роднай мовы, якая робіць нас незалежнымі, дужымі, паважанымі. Госці падзяліліся творчымі планамі, пошукамі, адказалі на пытанні. Выступленні суправаджаліся яскравымі відэапрэзентацыямі.

Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца ў свеце 21 лютага. Менавіта ў гэты дзень у 1957 годзе ў тагачасным Пакістане былі растраляны ўдзельнікі дэманстрацыі ў абарону роднай мовы бенгалі. Праз 20 гадоў правінцыя Бангладэш стала асобнай дзяржавай, а ў 1999 годзе ЮНЕСКА абвясціла 21 лютага Міжнародным днём роднай мовы. Адзначаецца з лютага 2000 года з мэтай спрыяння моўнай і культурнай разнастайнасці.

mogilev-region.gov.by

Прочитано 709 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.