Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 19 Апрель 2013 11:48

Больш за 45 тыс. школьнікаў Магілёўшчыны адпачнуць сёлета ў аздараўленчых лагерах

Больш за Br4 млрд. сёлета выдаткуюць з абласнога бюджэту на падрыхтоўку аздараўленчых лагераў да летніх канікул. У Магілёўскай вобласці ўжо пачаліся першыя мерапрыемствы ў рамках аздараўленчай кампаніі-2013. Плануецца, што ў гэтым сезоне адпачнуць і набяруцца сіл перад новым навучальным годам больш за 45 тыс. школьнікаў Магілёўшчыны.

Як паведамілі ва ўпраўленні адукацыі аблвыканкама, сёлета за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання плануецца аздаравіць 20 тыс. дзяцей у стацыянарных лагерах з кругласутачным знаходжаннем і 26 тыс. — у прышкольных лагерах з дзённым знаходжаннем. Пры гэтым не будуць забытыя і тыя дзеці, што апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, дзеці-сіроты і дзеці з абмежаванымі магчымасцямі, адзначылі спецыялісты.

Усяго ў Магілёўскай вобласці расчыняць свае дзверы для школьнікаў больш за 500 аздараўленчых лагераў рознага профілю. Па традыцыі, лагеры дзённага знаходжання будуць працаваць у 2-3 змены, лагеры кругласутачнага знаходжання — 3-4.

Прыблізны кошт пуцёўкі ў лагер з кругласутачным знаходжаннем складзе каля Br2 млн.

«Радыё Магілёў»

Прочитано 1413 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.