Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 19 Апрель 2017 16:57

Пашана за працу

Веснавая сяўба ў раёне працягваецца. Час для работнікаў палёў надзвычай напружаны, бо патрабуе ад іх поўнай выкладкі — фізічнай і маральнай сканцэнтраванасці.

У мэтах аддзячыць членаў прафсаюза за працу, добрымі словамі і шчырымі пажаданнямі натхніць на перамогу ў раённым спаборніцтве, да механізатараў, на чыім рахунку найбольшая колькасць засеяных гектараў, выязджаюць прадстаўнікі прафсаюза работнікаў АПК і ўручаюць перадавікам вытворчасці ўзнагароды і сувеніры на памяць.

У панядзелак на гэтым тыдні такой узнагароды ўдастоіўся механізатар Бабруйскага ААТ «Аграмашсервіс» Сяргей Нерушаў, які на трактары МТЗ-3022 у агрэгаце з АКПМ-6 пасеяў 640 га ранняй ярыны. Вымпел перадавіка раённага спаборніцтва, перахо¬дзячы чырвоны сцяжок і каштоўны падарунак лепшаму сейбіту ўручыў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Сяргей Феднеў.

У гэты час механізатар займаўся пасевам яравога рапсу на полі паблізу аг. Хімы. «Надвор’е не сказаць каб надта грэла, — заўважае Сяргей Дзмітрыевіч, — але яшчэ як сагравае надзея на добры ўраджай».

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 705 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.