Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 26 Октябрь 2016 16:18

Два з трох пераможцаў - з Гарбацэвіцкай школы

У пятніцу на мінулым тыдні на базе Туголіцкай школы прайшоў першы этап III Рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці насельніцтва. Ініцыятар і арганізатар мерапрыемства — Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь пры садзеянні Міністэрства адукацыі. Спонсарамі выступілі «Беларусбанк» і «Белаграпрамбанк».

Як адзначыла прадстаўнік галоўнага ўпраўлення Нацбанка па Магілёўскай вобласці Святлана Слуцкая, алімпіяда накіравана на папулярызацыю фінансавай дасведчанасці навучэнцаў, іх пазнавальнай і камунікацыйнай дзейнасці, на фарміраванне ў маладых людзей практычных уменняў выкарыстання фінансавых дакументаў, для планавання ўласнага бюджэту і ўвогуле — на развіццё фінансавай культуры.

Удзел у алімпіядзе прынялі старшакласнікі — вучні 10-11-х класаў, у сярэднім ад кожнай раённай школы па 2 навучэнцы. Юнакам і дзяўчатам прапаноўвалася за 1 гадзіну адказаць пісьмова на 29 пытанняў. Апошняе заданне было творчым, вызначальным у тым выпадку, калі школьнікі набяруць аднолькавую колькасць балаў. Да фінансавай алімпіяды школьнікі рыхтаваліся і, вядома ж, хваляваліся перад яе пачаткам. Праўда, гадзіна на выкананне заданняў спатрэбілася далёка не ўсім: большасць удзельнікаў справіліся з адказамі загадзя.

Напружаным момантам стала падвядзенне вынікаў 1-га этапу, падчас якога прадстаўнікі банкаў уручылі вучням, якія занялі 1-е, 2-е і 3-е месцы — не толькі дыпломы, але і каштоўныя падарункі. Іх удастоіліся Вольга Камкова і Дзмітрый Зінін з Гарбацэвіцкай СШ (адпаведна дыпломы 1-й і 3-й ступені, настаўнік Ю.М. Гаўрыльчык) і Максім Аляксееў з Ленінскага ВПК «Дзіцячы сад-СШ» (дыплом 2-й ступені, настаўнік С.М. Герасімовіч). Яшчэ двое вучняў адзначаны ўдзячнасцямі. Гэта Наталля Голуб з Брожскай СШ (нас­таўнік У.У. Шарапаў) і Павел Яскевіч з Ленінскага ВПК (настаўнік С.М. Герасімовіч).

Падводзячы вынікі першага этапу, загадчыца метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталія Бакач павіншавала ўдзельнікаў з яго заканчэннем. Адзначыла, што ў цэлым вынікі сёлетняга года некалькі ніжэйшыя за мінулагоднія, аднак і заданні прапаноўваліся больш складаныя. 10-класнікам, у якіх будзе магчымасць прыняць удзел у алімпіядзе ў наступным годзе, было пажадана падыйсці да авалодвання ведамі гэтага накірунку з яшчэ большай адказнасцю. Святлана Слуцкая заўважыла, што, нягле­дзячы на тое — выйшлі школьнікі ў пераможцы ці не, кожны з іх, бясспрэчна, павысіў сваю фінансавую граматнасць і ў дарослае жыццё ўступіць больш дасведчаным у гэтых, так неабходных сучаснаму чалавеку пытаннях.

Па традыцыі пераможцы раённага этапу алімпіяды прымуць удзел у абласным.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 787 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.