Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 26 Сентябрь 2016 11:26

Гародніна-кароль вырасла ў Варатыні

У межах раённага фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2016», які прайшоў на мінулым тыдні ў аг. Варатынь, асаблівы інтарэс прысутных выклікаў конкурс «Падарункі прыроды». Удзел у ім прынялі жыхары Бабруйшчыны, якія займаюцца вырошчваннем садавіны і гародніны, фермерскія гаспадаркі, а таксама іншыя суб’екты гаспадарання раёна. Конкурс, арганізатарамі якога выступілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, райкам ГА «БРСМ» і райсавет ветэранаў, праводзіўся па 2 намінацыях: «Гародніна-кароль» і «Страва з гародніны».

Варта адзначыць, што найбольшую зацікаўленасць і здзіўленне ва ўдзельнікаў і гасцей «Дажынак» і, вядома ж, у членаў журы, якія падводзілі вынікі конкурсу «Гародніна-кароль», выклікала «Памідорнае дрэва» сям’і Чарновых з аг. Варатынь. Тамату заслужана прысуджана 1 месца, а яго ўладальніку — васьмігадоваму Дзянісу Чарнову, які, са слоў маці і самога хлопца, вельмі любіць займацца вырошчваннем раслін, адносіцца да гэтага занятку з натхненнем, стараннасцю і адказнасцю, уручана заўсёды патрэбная ў гаспадарцы рэч — ручная палівалка. Не меней уразіў наведвальнікаў выставы і «Мега-кабачок» з агарода жыхаркі Вялікіх Бортнікаў Марыі Калатковай. Гародніна здзівіла як сваімі памерамі — найбольшая морква ў параўнанні з кабачком-волатам выглядала ну зусім дробнай — так і таўшчынёй. Прычым выставачны экспанат выглядаў такім «увішным і бадзёрым», што, упэўнена, каб не клопат гаспадыні даставіць яго на «Дажынкі», з лёгкасцю б мог і яшчэ прыбавіць у памеры. Трэцяга месца і адпаведнага падарунка ўдастоілася кампазіцыя «Рабочы і калгасніца» з унушальных памераў гарбузоў, якія выгадаваў на прысядзібным надзеле калектыў Варатынскай сярэдняй школы.

У конкурсе «Страва з гародніны» прысутных і журы найболей ўразілі арыгінальная кампазіцыя «Беларускія прысмакі» Аляксандры Рудзько з в. Калінаўка (1 месца), састаўлены з розных відаў гародніны, цудоўна аформлены і па-майстэрску ўпрыгожаны торт «Восеньскі блюз» ААТ «Саўгас Кісялевічы» (2 месца), а таксама незвычайна апетытны, прафесійна пададзены «Смачны кавалак» мясцовай школы (3 месца).

 

Заахвочальныя прызы па выніках конкурсаў былі ўручаны БДПЛ № 13 за кампазіцыю «Міс Дажынкі», і філіялу «Варатынь» ААТ «БЗТДіА» — за «Гарбузовую вазу».

Цёплыя словы адрасавалі арганізатары конкурсу і Варатынскаму сельскаму Дому культуры. Іх цудоўна аформленая, багатая на экспанаты пляцоўка выклікала непадробны інтарэс ва ўдзельнікаў і гасцей сельскагаспадарчага свята.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 802 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.