Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 28 Июль 2016 08:53

Падзякавалі за працу

Холдынг «Магілёўская малочная кампанія «Бабушкіна крынка» — прадпрыемства, для якога колькасць і якасць пастаўляемага на перапрацоўку малака надзвычай важныя. Таму вялікае значэнне тут надаюць развіццю сыравінных зон. Немалая работа ў гэтым плане праводзіцца Бабруйскім філіялам холдынгу — вытворчым унітарным прадпрыемствам «Бабруйскмалако». Спецыялісты прадпрыемства ў звязцы з Бабруйскім райвыканкамам пастаянна праводзяць сумесную работу, накіраваную на паляпшэнне якасных паказчыкаў сыравіны.

Апошняе дае станоўчыя вынікі — некаторыя фермы па радзе паказчыкаў значна палепшылі якасць малака, што, у сваю чаргу, прывяло да паляпшэння якасці гатовай прадукцыі, якую выпускае холдынг і «Бабруйскмалако» у прыватнасці. Сярод іх і МТФ Туркі ААТ «Неўскі-Агра».

У мэтах падзякаваць вытворцаў каштоўнай сыравіны за гэта па ініцыятыве кіраўніка холдынгу Ігара Кананчука перапрацоўшчыкі ў асобе дырэктара ВУП «Бабруйскмалако» Таццяны Карнілавай і начальніка лабараторыі па якасці Ірыны Сямёнавай наладзілі для калектыву фермы «салодкі» круглы стол. Ад райвыканкама ўдзел у мерапрыемстве прыняў спецыяліст па якасці райсельгасхарчу Аляксандр Кісялёў. За кубкам гарбаты прысутныя абмеркавалі праблемныя пытанні і тое, што жывёлаводам неабходна рабіць надалей, каб падтрымліваць і паляпшаць дасягнутыя паказчыкі. «У апошнім — наша сумесная задача і сумесная зацікаўленасць, — адзначыла, звяртаючыся да работнікаў МТФ, Таццяна Карнілава. — Ад аб’ёмаў і якасці сыравіны вытворцаў залежаць аб’ёмы і якасць нашай прадукцыі і яе здольнасць канкурыраваць на знешнім рынку, а значыць — і стабільнасць вашага заробку».

Работнікі фермы, у сваю чаргу, падзякавалі перапрацоўшчыкам за ўвагу, прыемна праведзены час і запэўнілі ў плённай працы.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 769 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.