Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 06 Июнь 2013 10:24

Магчымасць цікава адпачыць

70 школьнікаў раёна змогуць адпачыць у дзіцячым лагеры «Бабраня-2010». Сёлета аздараўленне ва ўстанове будзе арганізавана ў адну змену, з 26 чэрвеня па 13 ліпеня. Акрамя таго, на базе двух сярэдніх школ: Брожскай і Гарбацэвіцкай, будуць працаваць турысцка-аздараўленчыя вандроўныя лагеры на 27 чалавек.

Ва ўсіх школах ужо арганізаваны адпачынак дзяцей у лагерах дзённага знаходжання. Усяго такім відам адпачынку плануецца ахапіць 567 чалавек. У Бортнікаўскай, Варатынскай сярэдніх школах і Ленінскім ВПК «Дзіцячы сад-школа» будуць створаны лагеры працы і адпачынку, у іх разлічваем задзейнічаць 37 навучэнцаў. На базе «Бабраняці» будзе створаны лагер фізкультурна-спартыўнага профілю на 33 чалавекі. Да таго ж, ва ўсіх школах у летнюю пару да 21 гадзіны, пад наглядам адказных асоб, будуць працаваць стадыёны, гурткі па інтарэсах. Акрамя таго, у школах арганізаваны зводныя валанцёрскія атрады, атрады міласэрнасці, якія будуць займацца аказаннем розных відаў дапамогі.

Вядома ж, сёлета, як і ў мінулыя гады, не застануцца па-за ўвагай навучэнцы, якія значацца на розных відах уліку. Яны ўсе без выключэння будуць ахоплены летнім аздараўленнем. Выхаванцы Міхалёўскага сацыяльнага прытулку адпачнуць у «Бабраняці». Такім чынам, летнім аздараўленнем сёлета плануем ахапіць 734 навучэнцаў, што складае болей 50 працэнтаў ад агульнай іх колькасці.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 1851 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.