Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 25 Май 2016 13:29

Навучыцца вайсковай справе і памужнець

Веснавая прызыўная кампанія ў разгары. Юнакі з Бабруйшчыны другі тыдзень папаўняюць рады Узброеных Сіл Беларусі. У панядзелак адбылася адпраўка да месца службы тых, хто будзе несці яе ў воінскіх часцях Бабруйскага гарнізону: 147-й зенітна-ракетнай брыгадзе і 83-м асобным інжынерна-аэрадромным палку. Сюды накіравана каля паўсотні хлопцаў.

А ўсяго ў гэты прызыў, як адзначыў ваенны камісар г. Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў, падпалкоўнік Аляксей Беразоўскі, на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве будзе адпраўлена каля 300 маладых людзей. Акрамя Бабруйска, юнакі традыцыйна праходзяць яе ў часцях Мінска, Віцебска, Гомеля, Магілёва, Асіповічаў, іншых гарадоў Беларусі. Падыход да размеркавання прызыўнікоў, па словах ваенкама, індывідуальны — з улікам іх пажаданняў, здароўя, сямейных абставінаў і грамадзянскай спецыяльнасці. На службу ў рэзерве ў асноўным накіроўваюцца «сямейныя» з дзецьмі і тыя, хто мае дэфіцытныя прафесіі, у прыватнасці найбольш запатрабаваныя работнікі аграпрамысловага комплексу, педагогі.

Сярод тых, хто накіроўваўся ў войскі ў мінулы панядзелак і з кім нам удалося паразмаўляць, і «раённыя» хлопцы — Дзяніс Юшкевіч з Міхалёва-3 і Радзівон Карнакоў з Туголіцы.

Дзяніс:
— Іду ў войскі з добрым настроем. У 147-й брыгадзе праходзілі службу мае сябры. Адозвы ва ўсіх станоўчыя — можна шмат чаму навучыцца і, увогуле, памужнець, маральна і фізічна загартавацца, каб потым больш асазнана падыйсці да выбару будучай прафесіі і свайго накірунку ў жыцці. Родныя да службы ў войску ставяцца станоўча, асабліва бацька, які праходзіў яе ў Афганістане і, напэўна, больш за каго ведае, што дае яна маладому чалавеку.

Радзівон:
— Іду служыць у 147 зенітна-ракетную брыгаду. Настрой, можна сказаць, пазітыўны. Што чакаю ад войска? Хачу памужнець. Спадзяюся, што там да мяне прыйдзе ўсведамленне сябе не толькі як чалавека, але і, галоўнае, як асобы. Пасля службы працягну навучанне ў ВНУ.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 791 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.