Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 06 Май 2013 09:34

Працягваецца сяўба зерневых і зернебабовых

Трэцяя частка плошчаў, адведзеных сёлета пад усе віды яравых культур, па стану на раніцу 03.05.2013г., ужо была засеяна.

Што датычыцца непасрэдна ранняй ярыны: зерневых і зернебабовых культур, то іх пасеяна болей 70 працэнтаў ад плану. Пры гэтым, у ААТ «Саўгас Кісялевічы» іх сяўбу можна лічыць завершанай (пасеяна 96 працэнтаў). У трох сельгасарганізацыях: СВК «Калгас імя Дзяржынскага», філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік» і Бабруйскім ААТ «Аграмашсервіс» пасеяна болей 80 працэнтаў ад плану. Да гэтай лічбы набліжаюцца ў філіяле «Варатынь» РУП «БЗ ТДіА» (76 працэнтаў) і СВК «Калгас імя А. Неўскага» (73 працэнты). У СВК «Гігант» — крыху болей 70 працэнтаў ад неабходнага.

Ніжэй сярэднераённага паказчыку пасеяна ранняй ярыны ў СВК «Стасеўка» (40 працэнтаў), ААТ «Агракамбінат «Бабруйскі» (52). Зернебабовыя культуры ў поўным аб’ёме пасеяны ў ААТ «Саўгас Кісялевічы», Бабруйскім ААТ «Аграмашсервіс» і ў ААТ «Агракамбінат «Бабруйскі».

Адначасова з зерневымі і зернебабовымі ў гаспадарках сеюць іншыя яравыя культуры.

Цукровых буракоў у цэлым па раёне пасеяна больш 80 працэнтаў. Прычым, у двух з трох гаспадарак, дзе займаюцца вырошчваннем караняплодаў, буракі ўжо пасеялі: у СВК «Калгас імя А. Неўскага» і філіяле «Харчавік-Агра». У СВК «Калгас імя Дзяржынскага» пасеяна 60 працэнтаў ад плану.
Бульбы ў цэлым па раёне пасаджана 315 га, або 33 працэнты. З іх 200 га (36 працэнтаў ад плану) — у СВК «Гігант». Завяршаюць пасадку ў БТАА «Амега-Люкс» (88 працэнтаў). Вядзецца пасадка таксама ў ААТ «Саўгас Кісялевічы (25 працэнтаў) і СВК «Калгас імя А. Неўскага» (23 працэнты).

У «Гіганце» і філіяле «Варатынь» прыступілі да сяўбы кукурузы на зерне, пасеяна 30 і 78 га адпаведна. Усяго пад культуру на гэтыя мэты будзе занята 2231 га. Яшчэ каля 6 тысяч гектараў плануецца пасеяць кукурузы на сілас. Да сяўбы на гэтыя мэты прыступілі ў СВК «Стасеўка» і СВК «Калгас імя Дзяржынскага».

Сеюць у гаспадарках і гародніну. На раніцу 03.05.2013г. была пасеяна палова ад запланаваных плошчаў.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 1534 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.