Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 10 Апрель 2013 13:33

У гаспадарках пратручваюць насенне

Элітвытворчыя сельгасарганізацыя раёна прыступілі да пратручвання насення. Адмоўныя начныя тэмпературы не дазвалялі гэтым займацца раней: і насенне можна было пашкодзіць, і машыну для пратручвання сапсаваць. Як толькі тэмпература паветра на мінулым тыдні паднялася да +2 градусаў па цэльсію, у СВК «Гігант» і СВК «Калгас імя Дзяржынскага» сталі займацца пратручваннем. Пасля гэтай працэдуры элітнае насенне засыпаецца ў мяхі і выстаўляецца на рэалізацыю гаспадаркам як нашага, так і іншых раёнаў Магілёўшчыны.

Сельгасарганізацыі гэтым часам заключаюць дагаворы на набыццё эліты, дамаўляюцца з элітвытворцамі аб разліку за насенне: грашовымі сродкамі, зернефуражом, іншай прадукцыяй. Ва ўсялякім разе, як паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, раённыя элітгаспадаркі заўжды ідуць насустрач сваім сельгаспрадпрыемствам у гэтым плане.

Нашаму раёну сёлета размеркавана больш за 300 тон элітнага насення зерневых культур: ячменю, аўсу, пшаніцы, грэчкі, з зернебабовых — гароху. На яго пастаўку пад яравую сяўбу сельгаспрадпрыемствы будуць заключаць дагаворы ў тым ліку і з іншымі элітгаспадаркамі вобласці.

На гэтым тыдні аграрыі прыступяць да пратручвання ўласнага насеннага фонда. Для гэтых мэт у кожнай сельгасарганізацыі маецца спецыяльная машына, у некаторых — па дзве, у залежнасці ад аб’ёмаў насення. Усе яны спраўныя і гатовы да работы. Праўда, не ва ўсіх гаспадарках пад поўную патрэбу маецца пратрута. Дагаворы на яе пастаўку з Бабруйскім ААТ «Аграмашсервіс» заключаны, справа за 30-працэнтным задаткам, пасля ўнясення якога сродкі аховы раслін адпускаюцца.

Неабходнасць у пратручванні насення відавочная: у глебе і на зерні маецца шмат інфекцый, якія, калі насенне не пратруціць, не дазволяць атрымаць добрыя ўсходы, будуць садзейнічаць развіццю каранёвых гніляў, іншых хвароб на раслінах. Апошнія не змогуць добра расці і развівацца. Па гэтых прычынах выкарыстоўваць для сяўбы непратручанае насенне забараняецца. Менавіта таму ўсё без выключэння яно ў раёне будзе пратручана.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 1560 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.